"Правасуддзе без забойства". Афіша мерапрыемстваў Тыдня супраць смяротнага пакарання
Традыцыйна, з 5 па 10 кастрычніка, у Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Лозунг сёмага Тыдня — "Правасуддзе без забойства".
Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" прапануе наступную афішу мерапрыемстваў.
5 кастрычніка
Мінск. Фестываль "Рок за жыццё". У гэтым годзе ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне выступяць знакамітыя беларускія гурты: Nizkiz, Крама, РСП, Re1ikt і Luty Sakavik.
Фестываль адбудзецца ў мінскім клубе RE:PUBLIC па адрасе: вул. Прытыцкага, 62 (станцыя метро “Кунцаўшчына”). Пачатак у 18:00.
6 кастрычніка
Магілёў. Фестываль "Рок за жыццё". Музыкі (Петля Пристрастия, РСП, Re1ikt, Luty Sakavik) выступяць у мясцовым клубе "Cuba" па адрасе: вул. Першамайская, 29. Пачатак у 18.00.
Мінск. Прагляд легендарнага фільма польскага рэжысёра Кшыштафа Кяслеўскага "Кароткі фільм пра забойства". Фільм суправаджаецца беларускамоўнымі тытрамі. Прагляд адбудзецца на пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" (вул. Ложынская, 16-404). Пачатак у 18:00.
7 кастрычніка
Мінск. Размова пра смяротнае пакаранне ў Клубе ангельскай мовы пра Правы чалавека. Мерапрыемства адбудзецца на пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" (вул. Ложынская, 16-404). Пачатак у 19:00.
8 кастрычніка
Мінск. Ларп з Жывой Бібліятэкай на тэму "Смяротнае пакаранне ў Беларусі". Мерапрыемства адбудзецца на пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" (вул. Ложынская, 16-404). У ларпе прымуць удзел эксперт_кі кампаніі супраць смяротнага пакарння ў Беларусі, якія дапамогуць перад гульнёй паглыбіцца ў кантэкст адпраўлення смяротных прысудаў.
Удзел бясплатны, але трэба зарэгістравацца ТУТ. Пачатак у 18:00.
9 кастрычніка
Мінск.
- Івэнт Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў / Belarusian Students' Association з удзелам эксперта камапаніі супраць смяротнага пакарння Валянціна Стэфановіча на "Prastora ZBS" (вул. Кастрычніцкая, 16-20, 4 паверх). Пачатак: 19:00.
- Лiтаратурная вечарына "Нельга забіць: смяротнае пакаранне і беларуская літаратура" з пісьменнікамі-падпісантамі Петыцыі супраць смяротнага пакарання. Мерапрыемства адбудзецца ў Беларускім ПЭН-цэнтры па адрасе: вул. Залатая горка, 2-101. Пачатак у 19:00.
- Маладзёвыя дэбаты "ДысКУТ" на тэму "Ці можна лічыць адмену смяротнага пакарання паказчыкам сацыяльнага прагрэсу?". Месца: HIDE (вул. Кастрычніцкая, 19/4). Пачатак: у 18:00.
Гродна. Прагляд дакументальнага фільма з Watch Docs Belarus «Курумім». Пасля прагляду будзе абмеркаванне фільма з каардынатарам кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэем Палудам. Адрас: "Цэнтр гарадскога жыцця" (вул. Кірава, 3). Уваход вольны. Пачатак у 18.30.
10 кастрычніка
Мінск. Паказ дакументальнага фільма «Свободные люди» ад Амбасады Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь у кінатэатры Піянер па адрасе: вул. Энгельса, 20 (станцыя метро Кастрычніцкая/Купалаўская). Пачатак у 18:30.
Фільм на ангельскай мове з рускімі субтытрамі. Уваход вольны, выдача квіткоў будзе адбывацца за 1 гадзіну да пачатку сеанса.
Апроч усяго, плануецца раздача ў Мінску і рэгіёнах спецыяльнага выпуску газеты "Народная Воля" пра смяротнае пакаранне ў Беларусі.
*Праграма можа мець змены і ўдакладненні.
Сачыце за афішамі асобных мерапрыемстваў на сайце spring96.org, у сацыяльных сетках: facebook, twitter, ВКонтакте.
ПЦ "Вясна" і актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” прапануюць у гэтыя дні ўсім жадаючым прыняць удзел у Тыдні супраць смяротнага пакарання, праводзіць уласныя мерапрыемствы. Далучайцеся да Тыдня ў сацыяльных сетках праз выкарыстанне хэштэгаў #DeathPenalty #AbolitionNow #Belarus #We4Life2019.
Нагадаем, першы Тыдзень супраць смяротнага пакарання Праваабарончы цэнтр “Вясна” правёў у 2013 годзе ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, якая распачалася ў 2009 годзе з мэтай спынення гэтага бесчалавечнага віду пакарання і далучэння нашай краіны да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. На жаль, Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.