У Магілёве музыкі выступілі супраць смяротнага пакарання. Фотарэпартаж з фэста "Рок за жыццё"

Сёлета фестываль “Рок за жыццё”, прымеркаваны да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, дабраўся і да Магілёва. 6 кастрычніка на сцэне мясцовага клуба "Cuba" ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі выступілі знакамітыя беларускія гурты "Разбітае Сэрца Пацана", Re1ikt, Luty Sakavik і “Петля Пристрастия”.

Актывісты кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" прапаноўвалі ўсім далучыцца да акцыі #We4Life2019. Для гэтага трэба было сфатаграфавацца з банэрам "НЕ смяротнаму пакаранню" і выкласці фота ў сацыяльных сетках. На раздатачнай пляцоўцы актывісты кампаніі, магілёўскія праваабаронцы "Вясны" і валанцёры раздавалі прысутным розную прадукцыю з сімволікай кампаніі: майкі, нататнікі, значкі, налепкі, інфармацыйную прадукцыю з аргументамі супраць смяротнага пакарання і іншае.

Для прагляду фотаздымкаў гартайце адмысловы альбом "Рок за жыццё". Магілёў:

"Рок за жыццё". Магілёў

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны