Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Падзея: Фэст "Рок за жыццё" распачаў Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі ў Менску. У ім удзельнічалі вядомыя беларускія гурты Крама, Nizkiz, Re1ikt, Разбітае сэрца пацана, Петля пристрастия,  Luty sakavik. У рубрыцы мы паразмаўляем з кожным з гуртоў і паслухаем песні, якія яны выконвалі.

Апытанка: наведвальнікі "Рока за жыццё" распавядаюць пра сваё стаўленне да існавання смяротнага пакарання ў Беларусі.

Каментар: у межах Тыдня прайшоў прагляд “Кароткага фільма пра забойства” польскага рэжысёра Кшыштафа Кесьлёўскага. Фільм быў зняты ў 1988 годзе — тады ж Польша адмяніла смяротнае пакаранне. Удзельнікі прагляду Андрусь і Ілля дзеляцца сваімі ўражаннямі.

Каментар эксперта: арганізатар Тыдня Андрэй Палуда каментуе, як ставяцца да смяротнага пакарання жыхары рэгіёнаў Беларусі і якія праблемы тут палягаюць.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гуртоў, якія выступілі на фэсце "Рок за жыццё".

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны