Клод Альтэрмат: “У 21 стагоддзі больш няма месца смяротнаму пакаранню”
Падчас прагляду фільма “Свабодныя людзі”, арганізаванага ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання Амбасадай Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, яе амбасадар Клод Альтэрмат выказаў глыбокую заклапочанасць у сувязі з тым, што ў Беларусі выносяцца і выконваюцца смяротныя прысуды.
Сёння для мяне асаблівы дзень у Мінску, калі я ўпершыню адзначаю Сусветны дзень барацьбы са смяротным пакараннем у якасці першага пастаяннага амбасадара Швейцарыі ў Беларусі.
Усеагульная адмена смяротнага пакарання з'яўляецца адным з прыярытэтаў знешняй палітыкі Швейцарыі. Смяротнае пакаранне супярэчыць чалавечай годнасці і сваім прымяненнем парушае адны з асноўных правоў чалавека, такія як права на жыццё і забарону катаванняў. Яно не мае ніякага стрымліваючага эфекту для злачынцаў і часта прымяняецца ў дачыненні да невінаватых людзей.
Адной з умоў сяброўства ў арганізацыі Савета Еўропы з’яўляецца ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне. З тых часоў, як Швейцарыя далучылася да гэтай арганізацыі, якая ўяўляе сабой галоўную платформу для ўкаранення і абароны еўрапейскіх каштоўнасцяў на нашым кантыненце ад Лісабона да Уладзівастока, яна цалкам падтрымлівае прыхільнасць Савета Еўропы да поўнай адмены смяротнага пакарання на еўрапейскай прасторы, уключаючы 47 краінаў-сябраў. Адной з краін, якая прысутнічае ў гэтым спісе, застаецца Беларусь, але адзінай, дзе прымяняецца смяротнае пакаранне.
Швейцарыя выказвае сваю глыбокую заклапочанасць у сувязі з тым, што Беларусь працягвае ажыццяўляць пакаранні, апошняе з якіх адбылося ўсяго толькі некалькі месяцаў назад, у чэрвені. Цвёрдая пазіцыя Швейцарыі відавочная: у 21 стагоддзі больш няма месца смяротнаму пакаранню.
Мы рашуча паўтараем свой заклік да ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне і заклікаем улады Беларусі ўзяць гэта ў якасці адпраўной кропкі для правядзення эфектыўнай інфармацыйнай кампаніі па поўнай адмене смяротнага пакарання. Мы вітаем той факт, што Савет Еўропы арганізаваў канферэнцыю па пытанні смяротнага пакарання і грамадскага меркавання ў Мінску 27 жніўня 2019 года і ўсе абмеркаванні па гэтай тэме. Мы таксама заклікаем іншыя дзяржавы, такія як Японія і Злучаныя штаты Амерыкі да адмены смяротнага пакарання. ЗША – гэта, дарэчы, краіна, дзе адбываюцца асноўныя падзеі швейцарскага фільма, які мы збіраемся паказаць вам прама зараз. Фільм называецца “Свабодныя людзі”, рэжысёрам гэтага дакументальнага фільма з’яўляецца швейцарка Анн-Фрэдэрык Відман. Яна нарадзілася ў швейцарскім горадзе Неўшатэль і жыве ўжо 9 гадоў паміж Швейцарый і ЗША. Відман займаецца журналісцкімі расследваннямі.