ЕС пра чарговы смяротны прысуд: Выступаем супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах

Фота: Reuters
Фота: Reuters

Еўрапейскі саюз выказвае шчырае спачуванне ўсім, хто пацярпеў ад злачынства, здзейсненага Віктарам Сергілем, але ЕС выступае супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах. З такой заявай выступіла прэс-сакратарка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Майя Касьянчыч, паведамляе TUT.BY.

«Смяротнае пакаранне з'яўляецца бесчалавечным і неэфектыўным пакараннем, якое не з'яўляецца стрымліваючым фактарам. Увядзенне мараторыя на выкананне смяротных прысудаў у Беларусі стала б пазітыўным крокам на шляху да адмены смяротнай кары ў краіне», - гаворыцца ў заяве.

У ЕС таксама лічаць, што тым самым Беларусь далучылася б да ўзрастаючага ліку краін, якія адмянілі смяротнае пакаранне альбо заканадаўча, альбо дэ-факта, гэта значыць на працягу апошніх 10 гадоў пакаранні не ажыццяўляюцца ў 160 краінах свету.

Нагадаем, 25 кастрычніка Брэсцкі абласны суд абвясціў прысуд па справе аб жорсткім забойстве 8-месячнай дзяўчынкі ў Лунінцы. 26-гадовую маці дзяўчынкі і яе 48-гадовага знаёмага Віктара Сергіля признали вінаватымі ў групавым забойстве заведама малалетняй з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх памкненняў. Жанчыне прызначылі 25 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму - гэта максімум для жанчын у Беларусі, яе саўдзельніку - смяротнае пакаранне.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны