Казахстан: ад мараторыя на смяротнае пакаранне да яго поўнай адмены

Ілюстратыўнае фота elimai.kz
Ілюстратыўнае фота elimai.kz

Рэспубліка Казахстан распачынае працэдуру далучэння да Другога факультатыўнага пратаколу аб адмене смяротнага пакарання.

«Міністэрству замежных спраў даручаецца пачаць працэдуру далучэння да Другога факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах", - паведаміў прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў, перадае інфармацыйны сайт tengrinews.kz.

Нагадваем, з моманту абвяшчэння незалежнасці Казахстана 10 снежня 1991 года ў краіне было прыведзена ў выкананне 536 смяротных прысудаў. Апошняга смяротніка растралялі ў 2003 годзе.

У цяперашні час у краіне дзейнічае мараторый на смяротнае пакаранне, а ў якасці альтэрнатыўнага пакарання ў Казахстане з 2004 года ўведзена пажыццёвае пазбаўленне волі.

Адзінай краінай у Еўропе, дзе выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне, з'яўляецца Рэспубліка Беларусь.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны