“Гэта ўвесь час са мною”. Маці растралянага наведала выставу, прысвечаную маці асуджаных да смяротнага пакарання.
На мінскай пляцоўцы “Тэрыторая правоў” зараз праходзіць не зусім звычайная выстава. Адкрылася яна 10 снежня 2019 г, у Міжнародны дзень правоў чалавека, і складаецца з двух частак: серыі малюнкаў Джорджа Батлера “Апошні кат Еўропы” і фотапраекта Сяргея Балая “Вышэйшая мера пакарання”. Абодва праекты прысвечаны маці асуджаных да смяротнага пакарання з Беларусі. Сярод іх — і Тамара Сялюн, якая прыехала ў Мінск спецыяльна, каб паглядзець на выставу.
Яшчэ на адкрыцці выставы сам аўтар фотапраекта Сяргей Балай адзначыў:
“Аднолькае, што аб’ядноўвае маці асуджаных, што кідаецца ў вочы — шкадаванне аб тым, што яны не могуць пахаваць пакаранага чалавека. Такая жорсткасць пасля смерці, на маю думку, не можа быць апраўданая зусім”.
Павел Сялюн быў растраляны 18 красавіка 2014 года. І Тамара Сялюн дагэтуь не ведае, дзе ён пахаваны.
Але гэта яшчэ не ўсё: маці асуджаных сутыкаюцца з жорсткім абыходжаннем яшчэ пры жыцці іх дзяцей (падчас іх чакання выканання смяротнага пакарання). Пра гэта ўспамінае і сама Тамара Сялюн — напрыклад, калі яна прывозла перадачы для свайго сына:
Ужо больш як 5 гадоў прашло са смерці Паўла, але тым не менш час не лечыць, кажа яго маці:
"З кожным днём усё горш ... Маё дзіця пастаянна са мой: калі я нешта ў двары раблю, нешта ў агародзе ... вось калі я сюды [у Мінск — заўв.] ехала, я ўсё ўспамінала: вось тут ён ішоў, вось тут ён вучыўся [Павел Сялюн скончыў гістарычны факультэт БДУ — заўв.], вось пайшоў хлопец, які падобны на яго — гэта пастаянна са мной..."
З дапамогай каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэя Палуды Тамара Селюн падавала скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. На такія скаргі Камітэт рэагуе вельмі хутка: просіць дзяржаву не выконваць смяротны прысуд да таго моманту, пакуль Камітэт не разглядзіць справу асуджанага і не вынясе свайго рашэння. Тым не менш, калі ў чарговы раз Тамара прыехала на спатканне с Паўлам у СІЗА, ёй проста паведамілі, што Паўла там ужо няма…
Тамара Сялюн адзначае, што раней заўсёды ведала, што ў Беларусі ёсць смяротнае пакаранне, і была супраць яго. Але пасля асабістай гісторыі яе пазіцыя стала яшчэ больш жорсткай — пытанне смяротнага пакаранне сапраўды мае грамадска-палітычны сэнс для краіны:
"Цывілізаваныя краіны ўжо пра смяротнае пакаранне даўно забыліся. А мы яшчэ падымаем гэтае пытанне, і замест таго, каб наша краіна прасоўвалася далей, мы топчамся на адным і тым жа месцы: адмяніць ці не адмяніць?», — шкадуе Тамара.
І нават, калі смяротнае пакаранне — гэта не асабістая гісторыя, тым не менш пра гэтае пытанне павінен ведаць кожны, упэўнена Тамара:
"Я б вельмі хацела, каб пра маю гісторыі ведалі. І нават калі людзей гэта не кранула [непасрэдна], то не факт, што гэта не адбудзецца. Жывучы ў гэтай краіне, усё можа здарыцца, праўленне непрадказальнае. Не трэба думаць, што вось гэта ў яе ці ў каго-то там адбылося, а мяне гэта абміне. Нікога гэта не абміне..."