Жыхару Калінкавіцкага раёну пагражае смяротная кара за забойства жонкі святара

Следчы камітэт паведаміў, што завершана расследванне крымінальнай справай аб забойстве жонкі праваслаўнага святара ў Азарычах Калінкавіцкага раёну. 23-гадоваму жыхару Калінкавіцкага раёну прад'явілі абвінавачванні па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч.3 арт. 207 (разбой, здзейснены з пранікненнем у жыллё, паўторна, з прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання);
  • ч.2 арт.139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, спалучанае з разбоем);
  • ч.3 арт. 214 (крадзеж, здзейснены з прымяненнем гвалту, небяспечнага для жыцця і здароўя і з пагрозай яго прымянення).

Па прад'яўленаму абвінавачванню жыхару Калінкавіцкага раёну можа пагражаць смяротнае пакаранне.

2 кастрычніка ў сваім доме ў пасёлку Азарычы была знойдзена забітай 42-гадовая жонка святара Таццяна, піша svaboda.org.  Праваахоўныя органы затрымалі яе мужа. Следчы камітэт тады паведаміў, што 47-гадовага мужчыну затрымалі ў стане алкагольнага ап’янення. Назаўтра святара адпусцілі, а затрымалі 23-гадовага Віктара, які жыў у суседняй вёсцы і дапамагаў бацюшку будаваць новую царкву.

Як паведамляе Следчы камітэт, у дзень забойства Віктар рабіў у царкве рамонт. Ён пасварыўся па тэлефоне са сваёй дзяўчынай, а потым напіўся. І вырашыў скарыстацца аўтамабілем святара, каб паехаць да гэтай дзяўчыны. Дзверы адчыніла жонка святара Тацяна. Жанчына адмовілася даць Віктару ключы ад аўтамабіля і паспрабавала замкнуцца знутры. Абвінавачаны ўдарыў яе нажом і заскочыў у дом. Ён пабіў жанчыну, нанёс ёй яшчэ шмат удараў нажом.   Хлопец забраў ключы ад аўтамабіля, выкраў з хаты 20 долараў, 1000 расійскіх рублёў і мабільны тэлефон цаной 400 рублёў, паехаў на аўтамабілі на ферму ў суседняй вёсцы, трапіў там у ДТЗ. Даяркі, якія былі сведкамі аварыі, забралі ў Віктара ключы ад аўтамабіля і выклікалі міліцыю. Малады чалавек уцёк. Эксперты параўналі адбіткі далоні з месца ДТЗ з тымі, якія злачынца пакінуў на месцы забойства.  

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны