Вярхоўны суд прызначыў дату апеляцыйнага разгляду справы братоў Косцевых

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.

Стала вядома дата апеляцыйнага перагляду справы братоў Іллі і Станіслава Косцевых, якім вынеслі смяротныя прысуды.

Сястра Косцевых Ганна паведаміла кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", што Вярхоўны суд разгледзіць ў апеляцыйным парадку справу асуджаных да смяротнага пакарання 24 красавіка ў 9 гадзін раніцы.

Нагадаем, зараз працягваецца збор подпісаў пад петыцыяй аб праяўленні міласэрнасці ды замене братам смяротнага пакарання пазбаўленнем волі ці пажыццёвым зняволеннем.

"Дайце ім апошні шанец усвядоміць здзейсненае". Ганна Косцева просіць захаваць жыццё братам

Сястра асуджаных да смяротнага пакарання Іллі і Станіслава Косцевых просіць падпісаць петыцыю да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб памілаванні асуджаных і замене ім прысуду на пазбаўленне волі або пажыццёвае зняволенне.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны