Разгляд рэзананснай Машчаніцкай справы адняўляецца з 11 траўня ў Магілёве
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што Магілёўскі абласны суд працягне 11 траўня разгляд гучнай крымінальнай справы па масаваму забойству 15-гадовай даўніны, дзе адразу чатыром абвінавачаным пагражае смяротнае пакаранне. Пра гэта паведамляе каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда.
Нагадаем, з 30 сакавіка Магілёўскі абласны суд разглядае гучную крымінальную справу па масаваму забойству 15-гадовай даўніны. На лаве падсудных, як і 13 год таму, – Павел Паўлючэнка, Сяргей Юшкевіч, Мікалай Ракуцін і Генадзь Салаўёў. Усім пагражае вышэйшая мера пакарання – расстрэл.
У Магілёве ідзе суд, дзе адразу чатыром пагражае смяротнае пакаранне. Што вядома?