Смяротны прысуд для ўсёй сям'і. Як жывуць сваякі асуджаных на пакаранне смерцю ў Беларусі
Руская служба BBC выпусціла медыя-праект аб смяротным пакаранні ў Беларусі.
Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, дзе ёсць смяротнае пакаранне. Сваякам не паведамляецца ні пра час выканання прысуду, ні пра месца пахавання. Карэспандэнты Бі-бі-сі даведаліся, як жывуць сем'і асуджаных да вышэйшай меры пакарання.
Сыноў Наталлі Косцевай - 19-гадовага Станіслава і 21-гадовага Іллю - асудзілі да расстрэлу за забойства суседкі. Нягледзячы на тое, што рашэнне суда яшчэ аспрэчваецца, ім ужо выдалі робы смяротнікаў.
Захаваць жыцці Станіслава і Іллі можа памілаванне ад прэзідэнта Лукашэнкі.
Для Любові Кавалёвай смяротны прысуд сыну ўжо стаў незваротнай трагедыяй. Уладзіслава Кавалёва расстралялі ў сакавіку 2012 года, праз чатыры месяцы пасля рашэння суда.
Гэта справа прымусіла многіх беларусаў перагледзець сваё стаўленне да такога віду вышэйшай меры пакарання, кажуць праваабаронцы.
Але прэзідэнт Лукашэнка лічыць, што смяротнае пакаранне "дапамагае трымаць стабільнасць і разабрацца з бандытызмам".