Хто да Палуды на “Вышку”? Запрашаем на трансляцыю па праблеме смяротнага пакарання
У межах адукацыйнага беларускага фестывалю “Вышка” ў сераду 27 траўня адбудзецца адкрытая лекцыя “Усё, што трэба ведаць пра смяротнае пакаранне ў Беларусі”. Распавядзе аб праблеме і гісторыі пытання каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда.
Пачатак мерапрыемства – 18-00.
Як будзе адбывацца лекцыя?
У праграме для абмену фота і відэа Instagram
Што такое “Вышка”?
Гэта адукацыйны беларускі фестываль на платформах Instagram i Zoom у межах кампаніі Годна. На працягу тыдня з 25 да 31 траўня пройдуць дзясяткі прамых трансляцый ад беларускіх экспертаў і экспертак.