Amnesty International заклікае Беларусь не расстрэльваць братоў Станіслава і Іллю Косцевых

На пярэднім плане — Станіслаў, на заднім — Ілля Косцевы падчас слуханняў у Вярхоўным судзе 22 траўня. Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY
На пярэднім плане — Станіслаў, на заднім — Ілля Косцевы падчас слуханняў у Вярхоўным судзе 22 траўня. Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Amnesty International распачала тэрміновую акцыю ў падтрымку братоў Станіслава і Іллі Косцевых, асуджаных да смяротнага пакарання ў Беларусі. 

Калегія крымінальных спраў Вярхоўнага суду разгледзела 22 траўня апеляцыйную скаргу братоў Косцевых і пакінула прысуд абодвум без зменаў. Яны звярнуліся да прэзідэнта Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні. З моманту прыходу да ўлады ў 1994 годзе прэзідэнт памілаваў толькі адзін раз. Калі ў памілаванні будзе адмоўлена, Станіслава і Іллю Косцевых немінуча пакараюць смерцю.

Amnesty International заклікае ўсіх неабыякавых накіраваць зварот на імя прэзідэнта краіны з заклікам аб захаванні жыцця братам Косцевым і змене ім прысуду на турэмнае зняволенне.

"Улічваючы юны ўзрост Станіслава і Іллі Косцевых, а таксама неспрыяльныя ўмовы выхавання, справа братоў ўзрушыла многіх людзей у Беларусі і за яе межамі. Іх бацька памёр, калі Станіславу Косцеву было ўсяго толькі некалькі месяцаў. Маці было цяжка выхоўваць дзяцей. Старэйшая сястра Ганна фактычна стала братам нянькай. Упершыню больш чым за 10 гадоў у Беларусі вынеслі смяротны прысуд такім маладым людзям і ўпершыню за ўсю гісторыю краіны смяротнае пакаранне пагражае адразу двум прадстаўнікам адной сям'і.

У той час як улады Беларусі працягваюць заяўляць аб намеры ў будучыні адмовіцца ад прымянення смяротнага пакарання, справа двух братоў – шакуючы напамін аб тым, што ў рэчаіснасці сістэма практычна не мяняецца", – гаворыцца ў звароце.

Ні асуджаных, ні іх родных загадзя не папярэджваюць пра дату і час прывядзення прысуду ў выкананне, развітвацца адзін з адным таксама не дазваляюць. У Беларусі смяротны прысуд прыводзяць у выкананне стрэлам у патыліцу, асуджаны даведаецца пра пакаранне за некалькі хвілін да яго. Часам патрабуецца больш аднаго стрэлу. Сваякі даведаюцца аб прывядзенні прысуду ў выкананне праз некалькі тыдняў, прычым парэшткі расстраляных для пахавання не выдаюць, аб месцы пахавання не паведамляюць.

Amnesty International і іншыя арганізацыі неаднаразова патрабавалі скончыць са становішчам поўнай сакрэтнасці, што акаляе смяротнае пакаранне ў Беларусі, а таксама былі сведкамі пакутаў родных і блізкіх пакараных.

Нагадаем, Іллю Косцеву 21 год, ягонаму братуСтаніславу - 19. У студзені 2020 году калегія Магілёўскага абласнога суду прыгаварыла братоў Косцевых да смяротнага пакарання праз расстрэл. Іх прызналі вінаватымі ў забойстве 47-гадовай настаўніцы Наталлі Кастрыцы.

«Дайце шанец выправіцца». Родныя асуджаных на смерць братоў Косцевых звярнуліся да Лукашэнкі

Родныя асуджаных звярнуліся да прэзідэнта с просьбай аб памілаванні, паведамляе Радыё Свабода.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны