Віктар Скрундзік 30 чэрвеня абскарджвае смяротны прысуд ў Вярхоўным судзе

Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org
Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org

Калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах 30 чэрвеня разглядае апеляцыйную скаргу жыхара Слуцкага раёна на смяротны прысуд Віктара Скрундзіка. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 9-30.

Нагадаем, у пятніцу, 6 сакавіка, Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку абвясціў прысуды "слуцкай бандзе". Трох жыхароў Слуцкага раёна абвінавацілі ў забойстве 79-гадовага і 94-гадовага пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны. Па дадзеных следства, абвінавачаныя спачатку душылі старых, а потым спальвалі іх жыўцом. Усё гэта адбывалася ў студзені 2019 года.

Усе фігуранты справы былі прысуджаныя да вялікіх тэрмінаў зняволення, а Віктар Скрундзік да смяротнага пакарання. Суддзя Мінскага абласнога суда Вячаслаў Тулейка прызначыў тое пакаранне, якое запрашваў дзяржабвінаваўцаВадзім Лолуа.

Еўрасаюз асудзіў вынясенне смяротнага прысуду ў Слуцку

З заявай выступіў прэсавы сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Пэтэр Стано. 6 сакавіка ў Слуцку Мінскім абласным судом быў вынесены смяротны прысуд Віктару Скрундзіку.

 Нагадаем, што Вярхоўны суд Беларусі 22 траўня не задаволіў апеляцыйную скаргу братоў Косцевых.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны