У Слуцку адбудзецца паўторны разгляд справы асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Скрундзіка
Мінскі абласны суд у другі раз прызначыў дату паўторнага разгляду справы асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка.
Як паведаміў каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда, крымінальная справа будзе разглядацца на выязным паседжанні абласнога суда 7 верасня.
Скрундзіка абвінавацілі ў забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны.
6 сакавіка 2020 года Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку абвясціў прысуды "слуцкай бандзе". Трох жыхароў Слуцкага раёна абвінавацілі ў забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны.
Усе фігуранты справы былі прысуджаныя да вялікіх тэрмінаў зняволення (Валянцін Бушнін, Сяргей Захарчанка і Віталь Мяцеж), а Віктар Скрундзік да смяротнага пакарання.
30 чэрвеня калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах агучыла рашэнне, якім задаволіла апеляцыйную скаргу і адмяніла смяротны прысуд Віктару Скрундзіку. Крымінальную справу адправілі на новы разгляд у Мінскі абласны суд.