Праца з дзяржаўнымі органамі

Парушэнне правоў чалавека заўсёды зыходзіць з дзеянняў або бяздзейнасці ўлады. Так сама адбываецца і з аднаўленнем права – гэта магчыма толькі намаганнямі дзяржавы. Іншымі словамі, калі чалавека да смяротнага пакарання прысудзіла дзяржава, то толькі дзяржава можа гэта рашэнне адмяніць, калі дзяржава выкарыстоўвае смяротнае пакаранне, то толькі дзяржава можа ад яго адмовіцца – па сваёй палітычнай волі ці пад ціскам праваабаронцаў і сусветнай супольнасці.

Дамагацца прыняцця рашэнняў у абарону правоў чалавека – наша задача ў працы з рознымі дзяржаўнымі органамі (Палата прадстаўнікоў, Адміністрацыя прэзідэнта, МУС, суды і інш).

На сённяшні дзень наша праца з дзяржаўнымі органамі вядзецца ў двух кірунках:

- абарона канкрэтных асуджаных да пакарання смерцю;

- выкладанне аргументаў і абмен інфармацыяй з дзяржаўнымі органамі па пытанні смяротнага пакарання.

Вы можаце дапамагчы нам у працы з дзяржаўнымі органамі.

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны