Спроба нумар два: прызначаная дата разгляду скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Скрундзіка
Прызначаная дата разгляду ў Вярхоўным судзе апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка.
Яшчэ 6 сакавіка 2020 года Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку абвясціў прысуды "слуцкай бандзе". Жыхароў Слуцкага раёна абвінавацілі ў забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны.
Трое фігурантаў справы былі прысуджаныя да вялікіх тэрмінаў зняволення (Валянцін Бушнін, Сяргей Захарчанка і Віталь Мяцеж), а Віктар Скрундзік – да смяротнага пакарання.
Прысуд быў абскарджаны ў Вярхоўным судзе Беларусі і 30 чэрвеня 2020 года калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах агучыла рашэнне, якім задаволіла апеляцыйную скаргу і адмяніла смяротны прысуд Віктару Скрундзіку.
Справу вярнулі на новы разгляд у Мінскі абласны суд, які ў другі раз на выязным пасяджэнні ў Слуцку 15 студзеня 2021 года агучыў прысуд ў дачыненні да Віктара Скрундзіка і яшчэ траіх жыхароў Слуцкага раёна. Працэс пачаўся 7 верасня, але 12 кастрычніка, калі ў судзе павінны былі заслухаць апошнія словы абвінавачаных, судовыя працэсы некалькі разоў пераносіліліся па прычыне COVID-19.
Ранейшыя прысуду ўсім чатыром фігурантам справы пакінулі без зменаў.
Першы ў гэтым годзе смяротны прысуд вынесены ў Слуцку
Па інфармацыі, атрыманай каардынатарам кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэем Палудам ад сваякоў асуджанага, апеляцыйная скарга ў Вярхоўны суд была пададзеная і на гэты раз.
Разгляд яе прызначаны ў Вярхоўным судзе на 4 траўня. Пачатак у 9-30.
Amnesty International: Колькасць смяротных пакаранняў у свеце знізілася да дзесяцігадовага мінімуму