Амбасада Францыі запрашае да абмеркавання праблемы смяротнага пакарання

Амбасада Францыі ў Беларусі ладзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных барацьбе за адмену вышэйшай меры пакарання. У тым ліку - дыскусія на старонках «Фэйсбук» і «Вконтакте», афіцыйна адкрытая Першым Дарадцам Амбасадыспн. Эльзай Піньоль, і паказ 13 кастрычніка фільма «Адмена» з наступным абмеркаваннем.

Дыскусія па тэме смяротнага пакарання на старонках «Фэйсбук» і «Вконтакте» адкрытая для абмеркавання з 6 кастрычніка.

«10 кастрычніка 2014 г. у 12-ы раз будзе адзначацца Сусветны дзень барацьбы са смяротным пакараннем.

Пазіцыя Францыі па адмене смяротнага пакарання ва ўсім свеце з'яўляецца адным з яе прыярытэтаў у галіне правоў чалавека. Францыя, як і ўвесь Еўрапейскі саюз, лічыць, што смяротнае пакаранне з'яўляецца жорсткім і бесчалавечным пакараннем, а яе адмена спрыяе абароне права чалавека на жыццё. Ні адна судовая сістэма не абаронена ад непапраўнай памылкі, якая можа прывесці да страты чалавечага жыцця. Смяротнаякара не дапамагае змагацца са злачыннасцю. Яна ўвасабляе сабой, хутчэй, паражэнне правасуддзя.

Францыя адмяніла смяротнае пакаранне ў 1981 годзе. 19 лютага 2007 года былі ўнесены папраўкі ў французскую Канстытуцыю, і цяпер пакаранне смерцю забаронена на канстытуцыйным узроўні.

Францыя актыўна падтрымлівае ўсе рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН, якія заклікаюць да накладання мараторыя на смяротнае пакаранне ва ўсім свеце. На дадзены момант у 99 краінах цалкам адмянілі смяротнае пакаранне, яшчэ ў 8 дзяржавах яно не ўжываецца за агульнакрымінальныя злачынствы, у 33 краінах на смяротнае пакаранне накладзены мараторый, што складае агулам 140 дзяржаў. Аднак, у той жа час, смяротнае пакаранне ўсё яшчэ ўжываецца на тэрыторыі 58 краін.

З 2011 года 23 краіны ўжывалі смяротнае пакаранне, а гэта ўжо на 2 краіны менш, чым у 2010 годзе, нягледзячы на тое, што агульная колькасць пакаранняў смерцю павялічылася ў Саудаўскай Аравіі, Іране, Іраку, Кітаі, краінах, у якіх традыцыйна прызначаюць вышэйшую меру пакарання.

А што для вас азначае смяротнае пакаранне? Як вы ўспрымаеце сусветную кампанію за ягоадмену?»

Амбасада Францыі запрашае ўсіх да актыўнага абмеркавання пытанняў, пастаўленых спн. Пиньоль.

Таксама выстава тэматычных плакатаў, якую ў Мінску прадставіла кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, цяпер праходзіць у зале чакання візавага аддзела Амбасады.

Кінапаказ і дыскусія па фільме Жана-Даніэля Вярэга «Адмена» пройдуць 13 кастрычніка (пачатак у 18.00) у кінаклубе французскай медыятэкі. Дыскусію правядуць Першы Дарадца Амбасады Францыі спн. Эльза Пиньоль і выкладчык Франка-беларускага Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў спн. Шарлот Ларан.

Мерапрыемствы, прысвечаных барацьбе за адмену вышэйшай меры пакарання, Пасольства Францыі ў Беларусі праводзіць з 6 па 14 кастрычніка ў рамках сусветнай кампаніі за адмену сьмяротнага, што з'яўляецца адным з прыярытэтаў французскай дыпламатыі.

Фота

Плакаты па тэме смяротнага пакарання ў Амбасадзе Францыі ў Беларусі
Плакаты па тэме смяротнага пакарання ў Амбасадзе Францыі ў Беларусі
Плакаты па тэме смяротнага пакарання ў Амбасадзе Францыі ў Беларусі

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны