У КПЧ ААН зарэгістраваная скарга асуджанага да смяротнага пакарання Беражнога

Сямён Беражны. Фота: tut.by
Сямён Беражны. Фота: tut.by

Камітэт ААН па правах чалавека 28 чэрвеня пацвердзіў рэгістрацыю індывідуальнага зварота Сямёна Беражнога, які быў асуджаны да смяротнага пакарання Магілёўскім абласным судом 21 ліпеня 2017 года.

Як паведаміў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, зварот асуджанага быў зарэгістраваны Камітэтам пад нумарам 3196/2018. Праваабаронца ўжо атрымаў адпаведнае паведамленне:

“Згодна з адпраўленага Вам сёння раніцай ліста, Ваша індывідуальнае паведамленне, накіраванае ў Камітэт па правах чалавека 28 чэрвеня 2018 гадоў ў інтарэсах г-на Сямёна Давідовіча Беражнога, было зарэгістравана за нумарам 3196/2018 і ўжо накіравана дзяржаве-ўдзельніку разам з запытам аб прыняцці часовых мер, у выглядзе прыпынення выканання пакарання ў выглядзе смяротнай кары да вынясення Камітэтам канчатковага рашэння ў дачыненні да гэтага паведамлення”.

Раней праваабаронцы інфармавалі, што намеснік старшыні Вярхоўнага суда прыпыніў выкананне смяротных прысудаў ў адносінах да Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога на час разгляду іх наглядных скаргаў.


Па прысудзе Магілёўскага абласнога суда 21 ліпеня Сямён Беражной, а таксама муж і жонка Ігар і Таццяна Гершанковы абвінавачваліся ў здзяйсненні забойстваў і падрыхтоўцы да здзяйснення забойстваў, выкраданні чалавека і падрыхтоўцы да выкрадання, а таксама ў махлярстве, разбоі, вымагальніцтве, крадзяжы або знішчэнні дакументаў. Таццяну Гершанкову дадаткова абвінавацілі ў незаконным абароце наркотыкаў або псіхатропаў. Судом было ўстаноўлена, што злачынная група агулам зарабіла на махінацыях з чужым жыллём больш за 2 мільярды недамінаваных рублёў.

Удзельнікам злачыннай групоўкі былі вынесеныя наступныя прысуды: Ігару Гершанкову – вышэйшая мера пакарання - растрэл; Сямёну Беражнову – вышэйшая мера пакарання -  растрэл; Таццяне Гершанковай – 24 гады турмы з канфіскацыя маёмасці; Барысу Калеснікаву – 22 гады і 1 месяц калоніі строгага рэжыму.

20 снежня 2017 года Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі вынесла рашэнне па апеляцыйных скаргах двух фігурантаў так званай справы магілёўскіх «чорных рыэлтараў»: Ігара Гершанкова і Барыса Калеснікава: прысуд Магілёўскага абласнога суда ад 21 ліпеня пакінуць у сіле, а скаргі без задавальнення.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны