Ужо сёння! Прэзентацыя фотаальбома “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання. 10 год змагання”
12 красавіка на пляцоўцы “Тэрыторыі правоў” адбудзецца прэзентацыя фотаальбома і дакументальнага фільма, выдадзеных да 10-годдзя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.
Падчас мерапрыемства плануецца выступы каардынатара кампаніі Андрэя Палуды, кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага, актывісткі кампаніі Паліны Сцепаненка ды іншых.
Фотаальбом “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання. 10 год змагання” быў выдадзены дзякуючы падтрымцы Дыпламатычнага прадстаўніцтва Швейцарыі ў Беларусі і Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека.
Пачатак мерапрыемства: 12 красавіка ў 14.00
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Ложынская, 16, памяшканне 404
Уваход вольны. Далучайцеся да падзеі ў Facebook.
Нагадаем, фотаальбом быў прэзентаваны падчас 7-ага Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання ў Брусэлі 28 лютага.