У Віцебскім аблсудзе працягваецца працэс, на якім могуць вынесці смяротны прысуд

Віктар Паўлаў. Скрыншот з відэасюжэта на ютуб-канале Следчага камітэта РБ.
Віктар Паўлаў. Скрыншот з відэасюжэта на ютуб-канале Следчага камітэта РБ.

У Віцебскім абласным судзе працягваецца слуханьне рэзананснай справы, распачатай у дачыненні да жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава. Яго абвінавачваюць у жорсткім забойстве дзвюх пенсіянерак у вёсцы Прысушына. Як мяркуюць праваабаронцы, у выпадку, калі віна мужчыны будзе даказаная, яго могуць асудзіць на расстрэл.

На судовым пасяджэньні, якое прайшло 8 ліпеня, распачаўся разгляд пісьмовых доказаў крымінальнай справы. Цягам некалькіх гадзінаў пракурор Віталь Суздальцаў зачытваў пастановы і дакументы, якія знаходзяцца ў матэрыялах справы.

Акрамя карэспандэнта “Віцебскай Вясны”, у судовай залі прысутнічала жанчына, якая прадстаўляла бок пацярпелых. Яна расказала, што прыйшла паглядзець, як ідзе працэс, і што вельмі спадзяецца на справядлівы вырак.

Падчас перапынку атрымалася пагутарыць і з пракурорам. На ягоную думку, працэс зацягнецца, а калі будзе вынесенае канчатковае рашэнне – цяжка сабе ўявіць.  

Пракурор Віталь Суздальцаў. Фота
Пракурор Віталь Суздальцаў. Фота "Віцебскай Вясны"

“Я нават дакладна вам не скажу, якое гэта па ліку судовае паседжанне: ці то сёмае, ці то восьмае, – прызнаўся ён.

Нагадаем, слуханне справы пачалося 24 чэрвеня пад старшынствам суддзі Яўгена Даўлюда. Супраць Віктара Паўлава выстаўленыя абвінавачванні паводле ч.3 арт.207 КК (Разбой) і ч.2 арт.139 (Забойства). На першым судовым пасяджэнні ён часткова прызнаў сваю віну (абвінавачванні ў разбоі адхіліў).  Віктар Паўлаў быў раней асуджаны за забойства і правёў за кратамі 10 гадоў, вызвалены ў 2015 годзе.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны