Тыдзень супраць смяротнага пакарання стартаваў фэстам "Рок за жыццё". Вялікі фотарэпартаж

Сёлета Тыдзень супраць смяротнага пакарання распачаўся традыцыйным Фестывалем “Рок за жыццё”. 5 кастрычніка ў мінскім клубе RE:PUBLIC ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі выступілі знакамітыя беларускія гурты Nizkiz, Крама, Разбітае Сэрца Пацана, Re1ikt і Luty Sakavik. 

rock_za_zhizn-kopija-3.jpg
Гурт "Разбітае сэрца пацана" ў майках "Не смяротнаму пакаранню"

Музыкі са сцэны выказваліся наконт існавання смяротнага пакарання ў Беларусі, апошняй краінай у Еўропе, якая яшчэ захоўвае і прымяняе гэты антыгуманны від пакарання. Напрыклад, музыкі з гурта “Разбітае Сэрца Пацана” адзначылі, што “ў 2019 годзе смяротнае пакаранне - гэта адстой”. Яны спадзяюцца, што такіх імпрэз праз адмену смяротнага пакарання больш у Беларусі не будзе.

rock_za_zhizn89.jpg
Легендарны гурт "Крама"

Прышлі падтрымаць кампанію “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” амбасадар Францыі Дзідзье Канес, намеснік амбасадара Чэшскай Рэспублікі Павел Бучак, а таксама амбсадар Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Клод Альтерматт.

rock_2019.jpg
Пасол Францыі Дзідзье Канес, намеснік амбасадара Чэшскай Рэспублікі Павел Бучак, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда
rock_za_zhizn67-kopija.jpg
Амбсадар Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Клод Альтерматт і Андрэй Палуда

На фестывалі дзейнічала пляцоўка кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, дзе ўсе жадаючыя маглі атрымаць мерч з сімволікай кампаніі (налепкі, асадкі, нататнікі, значкі і іншае). Акрамя гэтага, за публікацыю ў сацыльных сетках фота з банэрам “НЕ смяротнаму пакаранню” і з хэштэгам #We4Life2019, можна было атрымаць майкі з лозунгам сёлетняга Тыдня “Правасуддзе без забойства”. 

rock_za_zhizn78.jpg
Ахоўнікі клуба RE:PUBLIC таксама супраць смяротнага пакарання

"Правасуддзе без забойства". Афіша мерапрыемстваў Тыдня супраць смяротнага пакарання

Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" прапаноўвае наступную афішу мерапрыемстваў.

Сёння, 6 кастрычніка, фестываль “Рок за жыццё” ўпершыню перасунецца ў Магілёў. Акрамя Разбітага Сэрца Пацана, Re1ikt, Luty Sakavik, у магілёўскім клубе "Cuba" выступіць знакаміты гурт “Петля Пристрастия”.


Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. ПЦ "Вясна" і актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” прапануюць у гэтыя дні ўсім жадаючым прыняць удзел у Тыдні супраць смяротнага пакарання, праводзіць уласныя мерапрыемствы. Далучайцеся да Тыдня ў сацыяльных сетках праз выкарыстанне хэштэгаў #DeathPenalty#AbolitionNow #We4Life2019.


Для прагляду ўсяго фотарэпартажу гартайце адмысловы альбом "Рок за жыццё-2019":

"Рок за жыццё-2019"

Фота

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны