“Рэдкі класік не сядзеў у турмах”: смяротнае пакаранне і беларуская літаратура

Алесь Бяляцкі, Паліна Сцепаненка, Сяржук Сыс і Андрэй Хадановіч. Фота: ПЦ "Вясна".
Алесь Бяляцкі, Паліна Сцепаненка, Сяржук Сыс і Андрэй Хадановіч. Фота: ПЦ "Вясна".

У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання Беларускі ПЭН-цэнтр зладзіў  імпрэзу “Нельга забіць: смяротнае пакаранне і беларуская літаратура”. У ім прынялі ўдзел праваабаронца Алесь Бяляцкі, паэт і журналіст Сяргей Сыс, літаратуразнаўца Паліна Сцепаненка, а мадэратарам выступіў паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

Таццяна Нядбай, старшыня беларускага ПЭН-цэнтра, распавяла пра тое, як прыйшла думка зладзіць такое мерапрыемства:

“Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, прапанаваў ПЭН-цэнтру далучыцца да Тыдня, і мы з вялікай радасцю зрабілі гэта, бо мы лічым сябе правабарончай арганізацыяй, а каштоўнасці, якія ляжаць у аснове гэтай кампаніі — гэта таксама і нашы каштоўнасці”.

Таццяна Нядбай, старшыня беларускага ПЭН-цэнтра. Фота: ПЦ
Таццяна Нядбай, старшыня беларускага ПЭН-цэнтра. Фота: ПЦ "Весна".

Андрэй Хадановіч, які мадэраваў дыскусіі, пачаў свае ўступнае слова з думкі пра лёсы літаратараў:  менавіта яны заўсёды стаяць напярэдадні барыкадаў гістарычных падзей і таму часта іх жыццё скончвалася растрэлам…

“Рэдкі беларускі класік не сядзеў у турмах”, — падкрэсліў Андрэй Хадановіч.

Пра дыскусію аб ролі беларускай літаратуры ў сувязі з тэмай смяротнага пакарання слухайце у аўдыё-каментары:

Даследчыца беларускай літаратуры Паліна Сцепаненка адзначыла, што смяротнае пакаранне — гэта з’ява, ні на што не падобная, бо чалавек ніколі з гэтым не сутыкаецца ў  звычайным жыцці. Пра гэта казаў і Аляксей Алкаеў, былы начальнік СІЗА №1, які кіраваў растрэламі, а потым напісаў кнігу “Растрэльная каманда”. А ў беларускай літаратуры гэтая тэма пачынае асэнсоўвацца ў сувязі з паўстаннем Кастуся Каліноўскага і яго лёсам. “Лісты з-пад шыбеніцы”, якія той напісаў у турме, з’яўляюцца бадай што першым літаратурным “дакументам” чалавека, якога прыгаварылі да растрэлу.

Галіна Дубянецкая зачытвае ўрывак свайго перакладу з паэмы Оскара Уальда “Балада Рэдынгскай турмы”. Фота: ПЦ
Галіна Дубянецкая зачытвае ўрывак свайго перакладу з паэмы Оскара Уальда “Балада Рэдынгскай турмы”. Фота: ПЦ "Вясна".

А потым было яшчэ шмат літаратурных твораў і лесаў, акрэсленых тэмамі смяротнага прысуда. Алесь Бяляцкі ў якасці прыклада распавёў пра жыццё пісьменніка Сяргея Пясецкага. Нарадзіўшыся ў 1901 годзе, ён стаў сведкам асноўных гістарычных падзей пачатку-першай паловы ХХ ст. Так, падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі ён стаў свядомым антыкамуністам, а потым быў прысуджаны да растрэлу за рабаўніцтва. Але потым прысуд быў зменены на 15 гадоў турэмнага зняволення, бо за вядомага пісьменніка выступілі такія выбітныя асобы, як Мельхіёр Ваньковіч. Падчас знаходжання ў турме Пясецкі напісаў сваю знакамітую “Менскую трылогію”, якая складаецца з кніг “Яблычак”, “Гляну ў аконца…”, “Ніхто дабром не дасць збаўлення”.  

Фота: ПЦ
Фота: ПЦ "Вясна".

Сяржук Сыс нагадаў, як факты пра масавыя рэпрэсіі 30-х гадоў сталі набыткам сучаснасці:

“Група аднадумцаў рознымі шляхамі здабывала такую інфармацыю у спецховішчах. Затым 1 лістапада 1987 года адбыўся выбух. Падчас мітынга, прысвечанага Дзядам, у парку ім. Янкі Купалы, паэт-трыбун Анатоль Сыс выступіў са славутай прамовай, у якой ўпершыню ў сучаснай Беларусі была дадзена ацэнка масавых рэпрэсій сярод дзячоў культуры і літаратуры, а таксама прагучалі імёны знішчаных паэтаў, пісьменнікаў, гісторыкаў”.

Сяржук Сыс. ПЦ
Сяржук Сыс. ПЦ "Вясна".

Рэдактар партала TuzinFM Сяргей Будкін дапамог перакінуць мост ад сталінскіх рэпрэсіяў да сучаснасці і распавёў пра свой праект “(Не)расстраляная паэзія”. “Мы мусім памятаць імёны рэпрэсаваных паэтаў і захаваць іх творы, каб ня зьнікнуць самім” — такую мэту ён ставіць. У межах праекта сучасныя вядомыя беларускія музыкі (сярод іх —Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Naka, Akute ды інш) зрабілі трэкі на паэзію растраляных паэтаў. Усіх іх можна паслухаць тут.

Андрэй Хадановіч і Андрэй Будкін. Фота: ПЦ
Андрэй Хадановіч і Сяргей Будкін. Фота: ПЦ "Вясна".

Напрыканцы імпрэзы ў акустычным фармаце выступіў Алесь Лютыч, фронтмэн гурта :B:N.:

“Я падтрымаў кампанію (і не першы год раблю гэта) таму, што я — за жыццё. А хто будзе падтрымліваць гэта, як не музыкі? Я лічу, што чалавеку Божа даў жыцце — ён і павінен яго адбіраць”, — адзначыў Алесь Лютыч.

Алесь Лютыч, фронтмэн гурта :B:N. Фота: ПЦ
Алесь Лютыч, фронтмэн гурта :B:N. Фота: ПЦ "Вясна".

“Смяротнае пакаранне – наша мінулае”. Як прайшла сустрэча ў ZBS-прасторы

У прасторы ZBS адбыўся івент “Ты за ці супраць смяротнага пакарання?” Задзіночанне Беларускіх студэнтаў упершыню прымала ўдзел у Тыдні супраць смяротнага пакарання

Фота

Таццяна Нядбай, старшыня беларускага ПЭН-цэнтра. Фота: ПЦ "Весна".
Фота: ПЦ "Вясна".
Сяржук Сыс. ПЦ "Вясна".
Андрэй Хадановіч і Андрэй Будкін. Фота: ПЦ "Вясна".
Галіна Дубянецкая зачытвае ўрывак свайго перакладу з паэмы Оскара Уальда “Балада Рэдынгскай турмы”. Фота: ПЦ "Вясна".
Алесь Лютыч, фронтмэн гурта :B:N. Фота: ПЦ "Вясна".

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны