Amnesty International заклікае Беларусь спыніць расстрэл Віктара Паўлава

Віктар Паўлаў у судзе.
Віктар Паўлаў у судзе.

Amnesty International распачала тэрміновую акцыю, у якой заклікала сваіх сябраў па ўсім свеце пісаць на адрас прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Актывісты просяць улады Беларусі спыніць расстрэл Віктара Паўлава.

Зварот таксама ў чарговы раз заклікае “неадкладна абвесціць афіцыйны мараторый на расстрэлы з мэтай адмены смяротнага пакарання”. Amnesty International падкрэслівае, што Паўлаву пагражае хуткі расстрэл пасля таго, як 12 лістапада Вярхоўны суд не задаволіў яго апеляцыйную скаргу. У асуджанага на смерць ёсць тэарэтычныя шанцы на памілаванне ад адмысловай камісіі пры прэзідэнце. Аднак за больш чым 25 гадоў незалежнасці Беларусі гэты орган не памілаваў ніводнага асуджанага да смяротнага пакарання.

Нягледзячы на працяг дыялогу паміж міжнароднай супольнасцю і беларускімі ўладамі аб устанаўленні мараторыя на расстрэлы як першага кроку да адмены смяротнага пакарання, у 2019 годзе у Беларусі расстраляныя прынамсі два вязні і яшчэ тры чалавекі асуджаныя да расстрэлу. Беларусь застаецца адзінай краінай ва ўсёй Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе да гэтага часу выконваюцца смяротныя прысуды.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны