Забойства палітычных апанентаў, масавыя рэпрэсіі, небяспека наўмыснага забойства рукамі Закона

У 1999 годзе ў Беларусі зніклі Анатоль Красоўскі, Юрый Захаранка і Віктар Ганчар. Іх справы да сённяшняга дня не расследаваныя, нягледзячы на ​​наяўнасць дастатковых сведчанняў аб дачыненні людзей у вышэйшым кіраўніцтве краіны, а таксама патрабаванні міжнароднай супольнасці зрабіць дзеля гэтага эфектыўныя захады.

У 2001 годзе А. Алкаеў выступіў з выкрыццямі па справе аб выкраданні і меркаваным забойстве вядомых беларускіх палітыкаў. Паводле яго заяваў, у 1999 годзе па распараджэнні тагачаснага міністра ўнутраных справаў Юрыя Сівакова ён азнаёміў з працэдурай прывядзення смяротнага прысуду ў выкананне камандзіра САХРа Дзмітрыя Паўлічэнку.

У тым жа годзе А. Алкаеў двойчы па асабістым указанні міністра выдаваў спецыяльны пісталет ПБ-9, прызначаны для прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў; пазней, супаставіўшы даты, ён выказаў здагадку, што з гэтага пісталета былі забітыя Юрый Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Калі яму стала відавочна, што праваахоўныя органы не маюць намер зрабіць неабходныя захады для расследавання, ён выехаў з краіны і распавёў пра свае падазрэнні публічна.

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны