Зварот асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Паўлава зарэгістраваны ў КПЧ ААН

Віктар Паўлаў у судзе.
Віктар Паўлаў у судзе.

Зварот асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Віцебшчыны Віктара Паўлава быў зарэгістраваны 28 лютага за нумарам 3714/2020. Пра гэта паведамляецца на старонцы “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” ў фэйсбуку.

Дакумент падрыхтаваў беларускі праваабаронца з Віцебску Павал Левінаў у межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання".

Пасля рэгістрацыі Камітэт ААН па Правах чалавека звярнуўся да ўраду Беларусі з просьбай не прыводзіць прысуд у выкананне да разгляду скаргі Віктара Паўлава ў найвышэйшай міжнароднай інстанцыі па правах чалавека.

Справа віцебскага смяротніка Віктара Паўлава

12 лістапада 2019 года Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу Віктара Паўлава. Прынята рашэнне пакінуць апеляцыйную скаргу Віктара Паўлава без задавальнення, а смяротны прысуд у сіле. Прысуд уступіў у законную сілу.

Па тэме: Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікала Беларусь спыніць расстрэл Віктара Паўлава.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны