"Апошні ліст быў 19 жніўня". ДзяржТБ паведаміла пра выкананне смяротнага прысуду, але сваякі не атрымлівалі пацверджання

Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org
Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org

На тэлеканал СТВ 5 верасня ў перадачы «Неделя» выйшаў сюжэт прысвечаны расследаванню серыі забойстваў пенсіянераў пад Слуцкам у 2019 годзе, за які Віктар Скрундзік быў прысуджаны да смяротнага пакарання. Інфармацыя ў сюжэце падавалася так, нібы смяротны прысуд у адносінах да случака ўжо мог быць прыведзены ў выкананне. "Сёння яму 30. Магло б быць. Першы смяротны прысуд у 2021 годзе", — сказала журналістка. Але сястра Віктара Надзея не атрымлівала афіцыйнага пацверджання выканання прысуду. Па яе словах, апошні ліст ад брата яна атрымала 19 жніўня. Пра гэта яна паведаміла каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду.

Як адзначае праваабаронца, да гэтага часу таксама няма афіцыйнага пацверджання выканання смяротнага прысуду ў дачыненні да Віктара Паўлава. Пра тое, што хутчэй за ўсё яго расстралялі сястра асуджанага да смяротнага пакарання паведаміла яшчэ 10 чэрвеня. 

Сястра асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Паўлава: "Яго хутчэй за ўсё расстралялі"

Смяротны прысуд у дачыненні да Віктара Паўлава хутчэй за ўсё прыведзены ў выкананне. Пра гэта дзясятага чэрвеня каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду паведаміла сястра Паўлава – Раіса Анатольеўна.

Нагадаем, 6 сакавіка, Мінскі абласны суд на выязным паседжанні ў Слуцку абвясціў прысуды траім жыхарам Слуцкага раёна. Іх абвінавацілі ў забойстве і замаху на забойства на пенсіянераў. Усе фігуранты справы былі асуджаныя да вялікіх тэрмінаў зняволення, а таксама да смяротнага пакарання. Суддзя Мінскага абласнога суда Вячаслаў Тулейка прызначыў тое пакаранне, якое патрабаваў дзяржабвінаваўца Вадзім Лолуа.

  • 29-гадовы Віктар Скрундзік па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса прысуджаны да выключнай меры пакарання — расстрэлу;
  • 25-гадовы Віталь Мяцеж па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса — да 22 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • 33-гадовы Валянцін Бушнін па дзвюх артыкулах Крымінальнага кодэкса — да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

30 чэрвеня калегія Вярхоўнага суда адмяніла смяротны прысуд Скрундзіку, разгледзеўшы яго касацыйную скаргу, а таксама іншыя прысуды па справе. Крымінальную справу адправілі на новы разгляд у Мінскі абласны суд. На пасяджэнні 29 верасня пракурор запрасіў такія ж меры пакарання, якія былі вынесеныя да адмены прысудаў Вярхоўным судом. 15 студзеня Мінаблсуд паўторна вынес смяротны прысуд Віктару Скрундзіку, прысуды ў дачыненні да іншых фігурантаў справы таксама засталіся ранейшымі. Смяротны прысуд вынес суддзя Сяргей Епіхаў

Першы ў гэтым годзе смяротны прысуд вынесены ў Слуцку

Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку 15 студзеня агучыў прысуд ў дачыненні да Віктара Скрундзіка і яшчэ траіх жыхароў Слуцкага раёна, якіх абвінавачваюць у забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны. Старшынствуе - суддзя Еліхаў. 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны