NIZKIZ, "Дай Дарогу!", "Петля Пристрастия", Яскевіч, Пугач, Tor Band, РСП — фестываль “Рок за жыццё” анлайн

Фестываль “Рок за жыццё. Музыкі за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне” сёлета пройдзе ў онлайн-фармаце ў Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання — 10 кастрычніка.

На адной сцэне збяруцца топавыя беларускія гурты і выканаўцы: NIZKIZ, "Дай Дарогу!", "Петля Пристрастия", Лера Яскевіч, Уладзімір Пугач, Tor Band і "Разбітае Сэрца Пацана". У госці на канцэрт завітаюць праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Андрэй Палуда, спартсменка Аляксандра Герасіменя, паэт Андрэй Хадановіч, амбасадар Швейцарыі Клод Альтэрмат і іншыя.

Трансляцыя стартуе ў 19.00 на YouTube каналах "Еўрарадыё" і "Радыё Свабода", а таксама ў сацыяльных сетках.

Фестываль “Рок за жыццё” адбываецца ўжо ў пяты раз у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, які сёлета праходзіць пад слоганам “Смяротнае пакаранне — элемент сістэмы гвалту”.

Па словах каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэя Палуды, смяротнае пакаранне з'яўляецца элементам "цэлай сістэмы гвалту, якая існуе ў Беларусі".

"Гвалт працяў усё грамадства і ўсю краіну, — падкрэсліў ён у размове з БелаПАН. — Тое, што адбылося 9-11 жніўня і ў пэўнай ступені працягваецца цяпер, заканамерна. Мы ўвесь час казалі і кажам да гэтага часу, што гэта фармавалася на працягу многіх гадоў, дзесяцігоддзяў. Смяротнае пакаранне — савецкая спадчына. Сістэма знішчэння ў чалавеку самога чалавека, знішчэння гуманітарнага падыходу захавалася з тых часоў".

Нагадаем, Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе прымяняецца смяротнае пакаранне. Смяротныя прысуды працягваюць выносіцца і іх працягваюць выконваць. Сёння ў камерах смертнікаў у СІЗА на Валадарскага знаходзяцца людзі, прысуджаныя да смяротнага пакарання.

Фестываль "Рок за жыццё". Як гэта было ў мінулыя гады?

Тыдзень супраць смяротнага пакарання 2019 стартаваў фэстам "Рок за жыццё"

Вялікі фотарэпартаж "Вясны"

Рок за жыццё - 2018 у Мінску

"Мы не святкуем, мы выказваем сваю салідарнасць": музыкі адыгралі канцэрт супраць смяротнага пакарання

Фестываль “Рок за жыццё - 2017” можна глядзець анлайн у любой сацсетцы

Рок за жыццё - 2016

“У нас атрымалася размаўляць з моладдзю на яе мове”. У Мінску адбыўся канцэрт “Рок за жыццё”

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны