Пра тое, як прайшла сустрэча і ў якіх умовах цяпер утрымліваюцца браты Косцевы, іх сястра Ганна распавяла каардынатару кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэю Палуду. Чытаць далей…
Праваабаронцу “Вясны” і каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэя Палуду затрымалі 14 ліпеня — у той дзень прыйшлі і да іншых “вясноўцаў”. Трое сутак ён правёў на Акрэсціна, дзе, між іншым, сядзеў разам з галоўным рэдактарам “Нашай нівы” Ягорам Марціновічам і журналістам “Белсат” Ігарам Ільяшом. Умовы ўтрымання праваабаронца называе “скоцкімі”. Андрэй Палуда распавёў “Вясне”, што бачыў і чуў падчас свайго знаходжання на Акрэсціна. Чытаць далей…
Свой ад'езд праваабаронца тлумачыць ціскам, які ўзмацніўся пасля 14 ліпеня. Чытаць далей…
Смяротны прысуд у дачыненні да Віктара Паўлава хутчэй за ўсё прыведзены ў выкананне. Пра гэта дзясятага чэрвеня каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду паведаміла сястра Паўлава Раіса Анатольеўна. Чытаць далей…
4 траўня каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі па праблеме смяротнага пакарання, арганізаванай Партугаліяй як краінай, якая старшынствуе ў Савеце Еўрапейскага саюза. Чытаць далей…
На сёння, 4 траўня, была прызначаная дата разгляду ў Вярхоўным судзе апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка. Чытаць далей…
Каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палудзе стала вядома пра памілаванне братоў Косцевых. Пра гэта яму распавялі родныя асуджаных. Чытаць далей…
Прызначаная дата разгляду ў Вярхоўным судзе апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка. Чытаць далей…
У 2020 годзе Amnesty International зафіксавала правядзенне 483 пакаранняў смерцю ў 18 краінах, што на 26% менш, чым у 2019 годзе, калі было зафіксавана 657 пакаранняў смерцю. Гэта найменшая колькасць пакаранняў смерцю, якое Amnesty International фіксавала за апошнія дзесяць гадоў, гаворыцца ў апублікаваным сёння дакладзе "Смяротныя прысуды і пакарання 2020". Чытаць далей…
У Італіі пайшла з жыцця вялікая абаліцыяністка, прыхільніца адмены смяротнага пакарання ва ўсім свеце і шматгадовая сяброўка кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Тамара Чыкунова. Чытаць далей…
На пасяджэнні Савета ААН па правах чалавека 23 лютага Вярхоўны камісар ААН Мішэль Бачэлет нагадала ўдзельнікам, што смяротнае пакаранне мае незваротны і непапраўны характар. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце ААН. Чытаць далей…
Генеральны дакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) у пытанні скасавання смяротнага пакарання Уладзімір Варданян асудзіў вынясенне ў Беларусі смяротнага прысуду Віктару Скрундзіку, паведамляе БелаПАН са спасылкай на сайт ПАРЕ. Чытаць далей…
Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку 15 студзеня агучыў прысуд ў дачыненні да Віктара Скрундзіка і яшчэ траіх жыхароў Слуцкага раёна, якіх абвінавачваюць у забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны. Чытаць далей…
Каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда распавёў, як ён расцэньвае хуткія планы ўладаў адмяніць смяротнае пакаранне ў нашай краіне, наколькі гэта рэальна і ці выратуе гэта жыццё ўжо асуджанных да смяротнага пакарання людзей. Чытаць далей…
У панядзелак, 11 студзеня, пасля трохмесячнага перапынку ў будынку суда Слуцкага раёна Мінаблсуд працягне разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Віктара Скрундзіка і яшчэ траіх жыхароў Слуцкага раёна, якіх абвінавачваюць у забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны. Чытаць далей…