Змены ў заканадаўстве, вайна, рэакцыя грамадства і абаліцыяністы за кратамі. Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда разважае пра пытанне смяротнага пакарання ў кантэксце часу і ўзгадвае самыя значныя моманты ў кампаніі. Чытаць далей…
Беларусь з'ўляецца апошняй краінай у Еўропе, дзе дагэтуль выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. Чытаць далей…
Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" ўспамінае справу Паўла Селюна і расказвае, якія правы маці расстралянага беларуса былі парушаны, а каардынатар кампаніі Андрэй Палуда тлумачыць, чым важна канкрэтна гэта рашэнне для беларускага грамадства. Чытаць далей…
Спецыяльныя дакладчыкі па пытанні аб пазасудовых смяротных пакараннях, смяротных пакараннях без належнага судовага разгляду ці адвольных смяротных пакараннях, па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і па пытанні аб заахвочванні і абароне правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам накіравалі паведамленне ўраду Беларусі. Чытаць далей…
БХК накіраваў Спецыяльным дакладчыкам па пытанні аб заахвочванні і абароне правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам і па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі інфармацыю аб унясенні паправак у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць пашырэнне магчымасцяў прымянення смяротнага пакарання. Чытаць далей…
Amnesty International апублікавала штогадовы даклад аб сітуацыі са смяротным пакараннем у свеце. Ён ахоплівае прымяненне смяротнага пакарання ў судовым парадку за перыяд са студзеня па снежань 2021 года. У дакладзе адзначаецца, што летась назіраўся трывожны рост колькасці смяротных пакаранняў і смяротных прысудаў, бо краіны, дзе звычайна караюць смерцю больш за ўсё людзей, вярнуліся да звыклай практыкі, а суды аднавілі паўнавартасную працу пасля каранавірусных абмежаванняў. Чытаць далей…
Amnesty International асудзіла новаўвядзенні ў Крымінальны кодэкс Беларусі, што пашырылі спіс злачынстваў, за якія можа прызначацца смяротнае пакаранне. Чытаць далей…
Мы патрабуем ад беларускіх улад адмовіцца ад занясення змен у заканадаўства, накіраваных на пашырэнне выпадкаў ужывання смяротнага пакарання, забяспечыць выкананне сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, гарантаваўшы павагу права на жыццё і імкнучыся да поўнага выкаранення смяротнага пакарання, а не пашырэння сферы яго ўжывання. Чытаць далей…
Смяротнае пакаранне за замах на акт тэрарызму, крыміналка на праваабаронцу ў "Дзень смеху", сусветная прэмія ЮНЭСКА імя Гільерма Кано для Беларускай асацыяцыі журналістаў. Чытаць далей…
Запыталіся ў каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэя Палуды, што чакаць беларускаму грамадству ад новых паправак у Крымінальны кодэкс? Чытаць далей…
Юрыст "Вясны" Павел Сапелка прааналізаваў новы законапраект і расказвае, што з ім не так. Чытаць далей…
Замах на акт тэрарызму будзе карацца аж да смяротнага пакарання. Адпаведныя папраўкі ў Крымінальны кодэкс адразу ў двух чытаннях прыняла Палата прадстаўнікоў. Чытаць далей…
Гадавіна мінскага тэракту і пытанне смяротнага пакарання, дапамога украінскаму “Восток SOS”, рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў у сувязі з вайной ва Украіне і паштоўкі палітвязням-вернікам. Чытаць далей…
11 красавіка – чарговая, адзінаццатая, гадавіна тэракту ў менскім метро, і вельмі часта, інфармацыя і ўзгадкі пра гэтыя трагічныя падзеі ідуць у звязку з крымінальнай справай Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, асуджаных да смяротнага пакарання. Чытаць далей…
Праваабаронцы кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі атрымалі дакументальнае пацверджанне расстрэлу Віктара Паўлава. Чытаць далей…