2007 год стаў гістарычнай вехай у накірунку змаганьня за адмену сьмяротнага пакараньня ва ўсім сьвеце: 15 лістапада Трэці камітэт ААН (сацыяльныя, гуманітарныя пытаньні і пытаньні культуры) прыняў Рэзалюцыю, якая заклікала нацыі ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Ніколі раней абмеркаваньне дадзенага пытаньня ў межах Трэцяга камітэту, дзе права голасу маюць усе краіны-ўдзельніцы ААН, не прыводзіла да прыняцьцья Рэзалюцыі з-за рознасьці поглядаў дзяржаваў і розных прававых сістэмаў. Чытаць далей…
Беларусь ужо фактычна падышла да рубяжу, за якім стаіць мараторый на ўжыванне смяротнага пакарання, заявіў старшыня Вярхоўнага суду РБ Валянцін Сукала. Чытаць далей…
Старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Рэнэ ван дэр Ліндэн заклікаў улады Беларусі адмяніць смяротныя прысуды Сяргею Марозаву, Ігару Данчэнку і Валерыю Гарбатаму, які былі ў 2006 годзе прысуджаныя Вярхоўным судом да расстрэлу. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка ПАРЕ, распаўсюджанай прэс-службай Рады Еўропы. Чытаць далей…
Аляксандр Сяргейчык быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні шасці забойстваў. У канцы траўня гэтага году Вярхоўны Суд вынес былому камандзіру роты Гарадзенскага райаддзелу дэпартамента аховы МУС Аляксандру Сяргейчыку смяротны прысуд. Як паведамляе “Комсомольская правда в Белоруссии”, на днях (дакладная дата і месца пакарання не разгалошваюцца) прысуд у дачыненні да Сяргейчыка быў выкананы. Чытаць далей…
Трэці камітэт ААН пасля доўгага абмеркавання прыняў праект рэзалюцыі аб увядзенні мараторыя на пакаранне смерцю. За дакумент прагаласавалі 99 краін, 52 – супраць і 33 устрымаліся. Супернікі рэзалюцыі заявілі пра ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў шляхам навязвання ім сваёй сістэмы правасуддзя. Чытаць далей…
Беспрэцэдентная рэзалюцыя ААН, якая заклікае нацыі ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне, у чацьвер прынятая большасцю пры галасаванні ў Трэцім камітэце. Чытаць далей…