Прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Убыл по приговору» адбыўся ў Менску 10 кастрычніка, калі адзначаецца Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Фільм створаны рэжысёрам Віктарам Трацяковым па сцэнары Паліны Сцепаненка ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі». Чытаць далей…
Кінапрагляд, які арганізавалі мясцовыя праваабаронцы, быў прымеркаваны да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, што адзначаецца 10 кастрычніка. Чытаць далей…
Моладзевыя актывісты звярнулі ўвагу грамадскасці на Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Чытаць далей…
Рада Эўропы і Эўрапейскі Зьвяз заклікаюць Беларусь абвясьціць мараторый на сьмяротнае пакараньне ў якасьці першага кроку да ягонай поўнай адмены. Чытаць далей…
Сёння Беларусь - адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы. Асноўнай перашкодай для ўваходжання з'яўляецца наяўнасць у краіне смяротнага пакарання. Чытаць далей…
Сёння раніцай у 5 гарадах Галандыі адначасова прайшоў флэш-моб у падтрымку новай кампаніі Любові Кавалёвай, якая патрабуе вярнуць ёй цела яе сына. Чытаць далей…
З нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, які будзе адзначацца 10 кастрычніка, амбасадар Латвіі ў Беларусі разам з амбасадарамі Францыі і Італіі ў Беларусі і прадстаўнікамі Дэлегацыі Еўразвяза ў Менску прад'явілі дэмарш МЗС Беларусі, каб яшчэ раз звярнуць увагу беларускіх уладаў на праблему адмены смяротнага пакарання ў краіне. Чытаць далей…
"У скарзе пералічваюцца парушэнні, з якімі вялося следства і судовы працэс, і я лічу неабходным, каб адбыўся новы, справядлівы разгляд гэтай справы. Я разумею, што пасля смяротнай кары можна толькі адстаяць чэснае імя сына. Але памятаю і пра тое, што неабходна знайсці сапраўдных вінаватых арганізатараў выбуху", - кажа Любоў Кавалёва. Чытаць далей…
Прэм’ера дакументальнага фільму "Найвышэйшая мера", створанага на замову "Белсату", адбудзецца сёння, 28 верасня, а 20:20. Паўтор стужкі - у суботу, а 08:20. Чытаць далей…
Любоў Кавалёва падала наглядную скаргу ў Вярхоўны суд 27 верасня. Чытаць далей…
26 верасня на штогадовай нарадзе АБСЕ па правах чалавека, якая праходзіць у Варшаве, Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) прадставіла даведачны дакумент аб смяротнай кары ў рэгіёне АБСЕ за бягучы год. Чытаць далей…
Маці расстралянага за выбух у менскім метро Уладзіслава Кавалёва працягвае патрабаваць, каб з СІЗА КДБ ёй вярнулі нататкі сына. Усё звароты ў гэтую ўстанову кіраўніцтвам проста ігнаруюцца, кажа Любоў Кавалёва. 31 жніўня Кавалёва накіравала заказным лістом скаргу на імя Генеральнага пракурора Аляксандра Канюка. Чытаць далей…
Так, пра смяротнае пакаранне таксама можна спяваць, і сёння мы прэзентуем музычны відэакліп на гэтую тэму. Стварылі яго маладыя дзяўчаты з магілёўскага рэп-гурта “Прадмова” Роня Роніч і Каця Красавік пры ўдзеле Уладзіміра Някляева, Адама Глобуса, Любові Кавалёвай і праваабаронцаў. Чытаць далей…
Як паведаміла жанчына, яе паўторны зварот да Зайцава быщ атрыманы ў КДБ 16 ліпеня, пра што яе праинфармавали, аднак адказу пакуль не было. Чытаць далей…
Маці Уладзіслава Кавалёва, расстралянага паводле абвінавачання ў тэрарызме, напісала паўторную скаргу старшыні КДБ. Яна скардзіцца на дзеянні супрацоўнікаў СІЗА КДБ, якія не вярнулі ёй турэмныя запісы сына. Чытаць далей…