“Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” заклікаюць усіх дапамагчы захаваць людскія жыцці, падпісаўшыся пад змешчанай у інтэрнеце петыцыяй супраць прымянення выключнай меры пакарання ў дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Чытаць далей…
У інтэрнэце арганізаваны збор подпісаў за выратаванне жыццяў абвінавачаных ў выбуху ў мінскім метро Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Петыцыя адрасавана ААН і праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch. Чытаць далей…
Канавалаў абвінавачваецца ў ажыццяўленні тэракта ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года, а Кавалёў — у дапамаганні тэрарызму. Абвінавачанне сцвярджае, што менавіта Кавалёў дапамог Канавалаву ажыццявіць выбух на станцыі метро "Кастрычніцкая". Чытаць далей…
Ад вялікага караля да парламентарыяў, ад самых першых грамадскіх арганізацый да простых людзей на вуліцах ... - вось шлях, даўжынёй у тысячу гадоў, вынікам якога стала адмена смяротнага пакарання ў Вялікабрытаніі. Піша Размары Томас, амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі. Чытаць далей…
«У маім першай артыкуле я пісала пра тое, што еўрапейскія краіны, якія перажылі вайну, заключылі пакт аб сумесных намаганнях па адраджэнні павагі да чалавечай годнасці. Мусіць, нішто не кідае такога сур'ёзнага выкліку чалавечай годнасці, як вынесенае судом рашэнне аб забойстве", - піша амбасадар Вялікабрытаніі Размары Томас у працяг тэмы аб прымяненні смяротнага пакарання ў Беларусі. Чытаць далей…
10 кастрычніка, у Cусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання, праваабаронцы, грамадскія актывісты і маладыя валанцёры ў сталіцы і рэгіёнах краіны правялі акцыю супраць выкарыстання ў Беларусі смяротнай кары. Чытаць далей…
Актывісты праваабарончай арганізацыі Amnesty International у Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня, патрабуюць ад Беларусі адмены сьмяротнага пакараньня. Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе ўсё яшчэ караюць сьмерцю. Чытаць далей…
Спадарыня Розмары Томас, амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі, піша з нагоды Сусветнага Дня барацьбы супраць смяротнага пакарання. Чытаць далей…
Сёння – Сусьветны Дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. Чытаць далей…
Узнагароджаныя аўтары лепшых лагатыпаў для кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”. Вынікі адмысловага конкурсу былі абвешчаныя на імпрэзе 29 верасьня ў галерэі “Ў”. Чытаць далей…
На сённяшні дзень 28-гадовы гродзенец Андрэй Бурдыка — апошні расстраляны асуджаны ў Беларусі. Прысуд у дачыненні да яго прывялі ў выкананне два месяцы таму. Чытаць далей…
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” Андрэй Палуда патрабаваў ад уладаў Беларусі тэрміновага ўвядзеньня мараторыю на сьмяротнае пакараньне. Чытаць далей…
29 верасня “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” абвесцяць вынікі конкурсу на лепшы лагатып для кампаніі. Імпрэза, падчас якой будуць узнагароджаны пераможцы, пройдзе ў Галерэі Ў. Пачатак а 19-ай гадзіне. Чытаць далей…
Сваякам растраляных у ліпені 2011 года гарадзенцаў Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі 26 чэрвеня паведамілі аб тым, што яны могуць забраць у ЗАГСах па месцы жыхарства пасведчаньні аб сьмерці. Пра гэта каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” Андрэю Палуду паведамілі родныя асуджаных да пакараньня сьмерцю. Чытаць далей…
18 верасьня актывісты маладзёвых арганізацыяў Магілёва правялі інфармацыйную акцыю «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі». Буклеты, прысьвечаныя гэтай тэме, яны раздавалі мінакам на праспэкце Пушкіна. Чытаць далей…