Міхаіл Пастухоў, вядомы юрыст і праваабаронца, кіраўнік Цэнтра прававой дапамогі Беларускай асацыяцыі журналістаў, суддзя Канстытуцыйнага Суду Рэспублікі Беларусь (1994 - 1996 гг.), далучыўся да кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі". Пры гэтым ён адзначыў, што пытанне аб смяротным пакаранні ў нашай краіне ўжо даўно наспела і існуе неабходнасць прымаць нейкія меры. Чытаць далей…
Віктар Рудэнка, лідэр гурта “Далі”, падпісаў петыцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, адзінай краіне ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе да цяперашняга часу захоўваецца гэты від пакарання. Усе ўдзельнікі гурта выказалі сваю адназначную пазіцыю ў гэтым пытанні: “Гурт “Далі” - супраць смяротнага пакарання!” Чытаць далей…
Аляксей Марачкін, вядомы беларускі мастак, адзін з заснавальнікаў аб'яднання мастакоў "Пагоня" і старшыня Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", узяў удзел у дыскусіі наконт смяротнай кары. Далучыўшыся да кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, ён падзяліўся сваімі развагамі пра тое, чаму трэба адмяняць смяротнае пакаранне. Чытаць далей…
25 сакавіка на пляцоўцы ля музычнага тэатра польскай Гдыні адбылася акцыя, арганізаваная праваабарончай сеткай "Міжнародная амністыя" і беларускімі студэнтамі Гданьскага ўніверсітэта. Акцыя была прымеркаваная да Дня Волі, перадае БелаПАН. Чытаць далей…
Сёньня ў Менску прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” прадставяць справаздачу, у якой маюць намер заклікаць беларускія ўлады адмовіцца ад выкарыстаньня сьмяротнага пакараньня. Чытаць далей…
24 сакавіка ў Менску адбудзецца прэс-канферэнцыя міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International. Мэта візіту прадстаўнікоў арганізацыі ў нашу краіну - заклікаць улады Беларусі да адмены смяротнага пакарання. Чытаць далей…
Пытанне аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі, у адпаведнасці з Канстытуцыяй, можа быць вырашана толькі на рэферэндуме, адзначыў старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч на прэс-канферэнцыі 11 сакавіка. Паводле яго словаў, “у Канстытуцыі закладзены асобы парадак, што датычыцца адмены смяротнага пакарання”, паведамляе interfax. Чытаць далей…
Ужо месяц як распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. За гэты час петыцыю, звернутую да беларускіх уладаў, падпісалі 11 вядомых асобаў Беларусі – Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Мечаслаў Грыб, Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Святлана Алексіевіч і Адам Глобус, музыкі Уладзімір Пугач, Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч, тэле- і радыёвядучыя Зінаіда Бандарэнка, Тамара Лісіцкая і Кацярына Пытлева. Кожны з гэтых людзей, паставіўшы свой подпіс пад зваротам, выказаў сваё стаўленне да гэтай праблемы і распавёў, што прывяло асабіста яго да высновы пра неабходнасць адмены выключнай меры пакарання ў нашай краіне. Чытаць далей…
У студзені 2009 году ў Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. У рамках гэтай кампаніі абвяшчаецца конкурс творчых прац па тэме смяротнага пакарання. Чытаць далей…
Кася Камоцкая, лідэр легендарнага гурта «Новае неба», двойчы рок-князёўна, зараз — прадусар дакументальных фільмаў, далучылася да кампаніі супраць смяротнага пакарання ў нашай краіне і адзначыла, што адмена смяротнага пакарання была б яшчэ адным крокам Беларусі да сям’і вольных, дэмакратычных краінаў. Чытаць далей…
26 лютага ў інтэрвью агенству “Інтерфакс – Захад” старшыня камісіі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Яўген Смірноў паведаміў, што поўная адмена смяротнага пакарання пакуль непатрэбная, але ён не выключае мараторый, як у Расіі, і адзначае, што мараторый фактычна ўжо дзейнічае на Беларусі. Чытаць далей…
Зміцер Вайцюшкевіч, таленавіты і папулярны беларускі музыка, былы ўдзельнік гуртоў “Палац”, “Kriwi”, лідэр і мастацкі кіраўнік “WZ-Orkiestra”, падпісаў петыцыю супраць смяротнага пакарання і вызначыў галоўную прычыну, чаму ён далучыўся да кампаніі. Чытаць далей…
Уладзімір Пугач, лідэр гурта “J:МОРС” далучыўся да кампаніі супраць смяротнага пакарання і адзначыў, што ад злачынства чалавека ўтрымлівае не цяжар пакарання, а яго непазбежнасць. Чытаць далей…
Тамара Лісіцкая, журналіст, тэле- и радыёвядучая, праграмны дырэктар NETradio, пісьменніца і сцэнарыст, арганізатар і ідэйны натхняльнік дабрачыннага праекту дапамогі дзіцячаму анкацэнтру ў Бараўлянах, далучылася да кампаніі супраць смяротнга пакарання і распавяла пра тое, як прыйшла да такога свайго рашэння. Чытаць далей…
18 лютага дэлегацыя ПАСЕ на сустрэчы з кіраўніцтвам Генеральнай пракуратуры Беларусі абмеркавала перспектывы адмены ў рэспубліцы смяротнага пакарання . Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук. Чытаць далей…