Маці растралянага Паўла Селюна накіравала зварот у Канстытуцыйны суд. Чытаць далей…
13 сакавіка Мінскі абласны суд разгледзеў скаргу Міхаіла Гладкага на адмову Мінскага раённага суда аб кампенсацыі маёмаснай і маральнай шкоды. Суддзя Бойка Н. пакінула скаргу без задавальнення. Чытаць далей…
Ленінскі суд г. Гродна адмовіў Тамары Сялюн ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы ў адносінах да Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ і не задаволіў скаргу датычна рашэння Гродзенскага абласнога суду. Чытаць далей…
Deutsche Welle распавядае аб тым, як сям'і расстраляных па прыгаворы суда беларусаў хочуць ведаць, дзе знаходзяцца магілы пакараных сваякоў. Новы відэасюжэт, прысвечаны праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі, з'явіўся на канале DW ў YouTube. Чытаць далей…
Разгляд скаргі Міхаіла Гладкага на пастанову Мінскага раённага суда адбудзецца 13 сакавіка ў 10.00 у Мінскім абласным судзе. Чытаць далей…
Гомельскі абласны суд прыступіць да разгляду крымінальнай справы, узбуджанай па цяжкім крымінальным артыкуле "забойства з асаблівай жорсткасцю", які прадугледжвае, у тым ліку і смяротнае пакаранне. Чытаць далей…
Міністэрства замежных спраў Беларусі апублікавала даклад. Сярод іншых яго пунктаў, па словах каардынатара кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэя Палуды, асаблівую ўвагу прыцягваюць пункты 157-164 раздзела “Права на жыццё, свабоду і асабістую недатыкальнасць”. Чытаць далей…
Апублікаваны падрыхтаваны Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Нацыянальны даклад да ўніверсальнага перыядычнага агляду (другі цыкл). Сярод іншых пунктаў дакладу асаблівую ўвагу прыцягваюць пп. 157-164, якія тычацца і праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі. Чытаць далей…
У памяшканні грамадска-палітычнага цэнтру ў Гомелі 27 лютага праваабаронцы адчынілі выставу «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання». Экспазіцыя змяшчае плакаты мастака Алега Аблажэя і з фондаў Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання. Чытаць далей…
Маці растралянага гамельчука Вольга Грунова звярнулася з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. Чытаць далей…
Выстава плакатаў "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання" беларускага мастака Алега Аблажэя адкрыецца заўтра, 27 лютага ў 12 гадзін ў Гомелі. Чытаць далей…
Тамара Сялюн лічыць, што ўлады наўмысна трымаюць сваякоў пакараных смерццю ў стане нявызначаннасці і псіхалагічных пакутаў, і тым самым парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян. Чытаць далей…
Маці пакаранага смерцю гамяльчаніна Аляксандра Грунова - Вольга Грунова, якой адмоўлена ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы супраць Гомельскага абласнога суда і Дэпартамента выканання пакаранняў сёння падала наглядную скаргу на імя старшыні Гомельскага абласнога суда Сяргея Шаўцова. Чытаць далей…
Маці пакаранага смерцю гамельчука Аляксандра Грунова атрымала адмову ад адміністрацыі Прэзідэнта на зварот аб ініцыяванні зменаў у Крымінальна-выканаўчы кодэкс. Чытаць далей…
3 лютага незаконна асуджаны за забойства брата Міхаіл Гладкі падаў касацыйную скаргу ў Мінскі абласны суд. Чытаць далей…