Камітэт ААН па правах чалавека ўстанавіў парушэнне права на жыццё асуджанага 14 мая 2010 года Гарадзенскім абласным судом да смяротнага пакарання Алега Грышкаўцова. Чытаць далей…
У новым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі ў Беларусі Дэвід Спаерз дзеліцца досведам сваёй краіны ў пытанні адмены такога жорсткага віда пакарання як смяротная кара. Чытаць далей…
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу адказаў на зварот Тамары Сялюн па ініцыяванні ім перад Канстытуцыйным судом пытання аб неадпаведнасці артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей…
Беларусь - адзіная ў Еўропе і на постсавецкай прасторы краіна, дзе выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне. На дадзены момант, траціна грамадзян Беларусі выказваюцца за прымяненне гэтага віду пакарання. Аналагічная колькасць - супраць. Чытаць далей…
Тамара Сялюн атрымала адказ з Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь на свой зварот па ініцыяванні ўпаўнаважанымі органамі змены артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса. Чытаць далей…
Цела маладой маці са шматлікімі колата-рэзанымі ранамі знойдзены на двары прыватнага дома ў Рэчыцы. Падазраваны ў здзяйсненні злачынства ўжо затрыманы і з ім працуюць следчыя. Чытаць далей…
Ад Беларусі чакаюць увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, вызвалення палітвязняў і правядзення свабодных выбараў. Чытаць далей…
У аўторак у Страсбургу гаварылі пра сітуацыю ў Беларусі. Прысутнічаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Чытаць далей…
15 красавіка калегія Гродзенскага абласнога суда ў складзе суддзяў Зоі Нікольскай, Ларысы Паляковай і старшынствуючага Ігара Ермака не задаволіла скаргу Тамары Сялюн – маці расстралянага паводле прысуду Паўла Селюна. Чытаць далей…
Тамара Сялюн атрымала адказ з Вярхоўнага суда. У ім намеснік Старшыні Калінковіч В.Л. адзначыў, што Вярхоўны суд разгледзеў зварот маці расстралянага Паўла Селюна ў межах сваёй кампетэнцыі і не бачыць падставаў для звароту ў Канстытуцыйны суд. Чытаць далей…
Мы больш давяраем царкве і зусім не спадзяемся на міліцыю. Закрытасць праваахоўнай сістэмы і «міліцэйская салідарнасць» прымушаюць нас баяцца, а не спадзявацца на закон і справядлівасць. Нам кажуць пра «падзенне росту злачыннасці», пры гэтым замоўчваюць пра службовыя злоўжыванні. Чытаць далей…
Права на жыццё мае кожны, нават злачынец. На гэтым пабудаванае заканадаўства большасці краінаў Еўропы. І толькі Беларусь – выключэнне. Чытаць далей…
У праграме Белсата "Маю права" гісторыя Міхаіла Гладкага, назаконна асуджанага да 8 гадоў пазбаўлення волі. Чытаць далей…
Тамара Сялюн, маці растралянага Паўла Селюна, накіравала звароты да упаўнаважаных дзяржаўных органаў, якія маюць права звароту ў Канстытуцыйны суд з прапановай аб змене нарматыўных прававых актаў, якія тычацца нявыдачы цела пакаранага смерцю і таямніцы наконт месца пахавання. Чытаць далей…
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International абнародавала штогадовы даклад аб ужываньні ў сьвеце сьмяротнага пакараньня. Адзначаецца, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе сьмяротнае пакараньне ўжываюць рэгулярна. Чытаць далей…