15 траўня Любоў і Таццяна Кавалёвы, маці і сястра Уладзіслава Кавалёва, растралянага паводле выраку суду па справе аб выбуху ў менскім метро, сустрэліся з Аннай Камароўскай – жонкай прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага. Чытаць далей…
Маці расстралянага па абвінавачанні ў тэрарызме Уладзіслава Кавалёва і сябар сям'і Кавалёвых, віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда зафіксавалі больш за 20 эпізодаў у гэтым фільме, дзе аўтары спрабуюць маніпуляваць грамадскай свядомасцю. Чытаць далей…
24 красавіка Ігар Шалай быў затрыманы каля будынку міністэрства ўнутраных спраў у Менску за тое, што ляпіў налепкі “Не – смяротнаму пакаранню”. 25 красавіка суд Савецкага раёну Менска асудзіў яго да 10 сутак арышту па артыкуле 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”). Чытаць далей…
Адказаў на гэтыя пытанні запатрабавалі маці і сястра Уладзіслава Кавалёва, абвінавачанага ў датычнасці да тэракту ў мінскім метро і расстралянага паводле прысуду Вярхоўнага суду. У заяве родныя Уладзіслава Кавалёва падкрэсліваюць, што хацелі б атрымаць не фармальны адказ, а змястоўнае абгрунтаванне дадзенай заканадаўчай нормы. Чытаць далей…
Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва, аднаго з асуджаных і расстраляных за тэракт у мінскім метро, звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай выдаць указ, каб целы пакараных смерцю ўсё ж выдаваліся сваякам. А таксама каб ім паведамлялася пра месцы пахавання тых, каго расстралялі паводле смяротных прысудаў. Чытаць далей…
Любоў Кавалёва напісала скаргі на імя начальніка СІЗА КДБ, дзе ўтрымліваліся абвінавачаныя ў тэрарызме Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў. Пасля выканання смяротага прысуду маці атрымала пакунак з рэчамі сына. Але запісы, якія вёў Уладзіслаў, кудысьці зніклі. Чытаць далей…
У Менску, недзе ў сутарэньнях сьледчага ізалятару на вуліцы Валадарскага, у былым Пішчалаўскім замку, ёсьць камэра, у якой ужо больш за сто гадоў выконваюць сьмяротныя прысуды. Калісьці такія прысуды абвяшчалі імем расейскага імпэратара, потым — імем савецкай улады. Якія апошнія словы чуе ў сваім жыцьці прысуджаны да сьмерці ў сучаснай Беларусі? Што адчувае беларускі сьмяротнік у апошнія хвіліны свайго жыцьця? Чытаць далей…
Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі перашкодзіць сустрэчы расійскіх журналістаў з маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва. Сустрэча была запланаваная ў яе кватэры, але супрацоўнікі міліцыі пільнавалі журналістаў каля пад'езду. Чытаць далей…
Асноўныя тэмы інтэрв'ю з сябрам Рады па развіццю грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Валянцінам Гефтэрам - стварэнне спісаў невыяздных, сітуацыя з крытэрыямі па вызначэнні палітвязняў, выкананне смяротных прысудаў у Беларусі. Чытаць далей…
Суд пачаўся ў 11.00. Прыкладна ў гэты ж час на сайце vrogaceve.ru з'явіўся артыкул ад імя Дзяніса Дашкевіча, у якім у абразлівым свеце падаецца інфармацыя пра беларускую апазіцыю агулам і гомельскіх сяброў палітычных партый і праваабаронцаў у прыватнасці. «Наш сайт узламаны невядомымі, і на ім з'явіліся гэтыя абразлівыя матэрыялы". Чытаць далей…
Як паведаміў БелаПАН актывіст руху "За Свабоду" праваабаронца Раман Кісляк, генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун рыхтуе даклад па пытанні смяротнай кары да 21-й сесіі Савета па правах чалавека ААН, якая адбудзецца ў верасні. Пан Гі Мун прапанаваў праваабарончым арганізацыям падаць яму інфармацыю аб смяротнай кары ў іх краінах. Чытаць далей…
11 красавіка, роўна праз год пасля тэракту ў менскім метро, «Белсат» прэзентаваў дакументальны фільм-расследаванне «Страх у краіне спакою». Цяпер фільм можна спампаваць у добрай якасці файл памерам 481 мб у фармаце avi Чытаць далей…
Палата прадстаўнікоў Канэктыкута прагаласавала за адмену ў штаце смяротнага пакарання, паведамляе Associated Press. Паводле новага законапраекту, яно будзе заменена на пажыццёвае зняволенне без права вызвалення. Варта адзначыць, што паводле апытанняў, большасць жыхароў штата пакаранне смерцю падтрымліваюць. Чытаць далей…
Беларускія ўлады ўжываюць сістэму таемнага забойства, калі родныя асуджанага не ведаюць даты выканання прысуда і не могуць пахаваць забітага. Гэта індыкатар нецывілізаванасці і агульнай непавагі да грамадства, а ў хаванні забойства наагул выражаецца адчуванне здзяйснення злачынства.Такім меркаваннем з Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” падзялілася старэйшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, кандыдат сацыялагічных навук Тацяна Вадалажская. Чытаць далей…
Былы генпракурор распавёў Еўрарадыё, што трэба мяняць у законах і ці магчыма было прызначыць іншы прысуд абвінавачаным у тэракце. Чытаць далей…