У сувязі з першай гадавінай выбуху на станцыі метро “Кастрычніцкая” ў Мінску, на польскай тэлевізіі ТVN з заклікам аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне выступіла Любоў Кавалёва - маці забітага Уладзіслава Кавалёва. Чытаць далей…
Прадстаўнікі Беларусі праінфармавалі Камітэт па правах чалавека аб тым, што наглядная скарга Кавалёва пададзена ў Вярхоўны суд, прэзідэнт разглядае яго прашэнне аб памілаванні. Пакуль гэта не будзе разгледжана, выкананне смяротнага прысуду будзе прыпынена. Чытаць далей…
Рэспубліка Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе дагэтуль людзей караюць смерцю. Чытаць далей…
Зарэгістраваная ў Чэхіі грамадская арганізацыя “Малады Фронт” выступіла з новай ініцыятывай па ўвядзеньні мараторыя на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі. Актывісты арганізацыі зьвярнуліся да ўсіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з патрабаваньнем ініцыяваць галасаваньне па пытаньню ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне. Чытаць далей…
49,7% беларусаў мяркуюць, што смяротная кара ў краіне павінна быць адменена. Такія звесткі сакавіцкага апытання грамадскай думкі, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (Вільня, Літва). Чытаць далей…
У Камітэт па правах чалавека ААН накіравана дадатковая інфармацыя ў рамках разгляду індывідуальнага паведамлення маці асуджанага да смяротнага пакарання і расстралянага Уладзіслава Кавалёва -- Любові Кавалёвай і ягонай сястры Таццяны Казяр. Чытаць далей…
Салігорскія праваабаронцы працягваюць ажыццяўленне грамадскіх дзеянняў, скіраваных на адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Гэтым разам грамадскія актывісты гораду дасылалі паштоўкі да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем тэрміновага ўвядзення мараторыя на вынясенне смяротных прысудаў і выкананне пакаранняў. Чытаць далей…
"Але ўжо ні 13, ні 14 сакавіка да яго чамусці не пускалі адваката Станіслава Абразея. Яны з Уладзіславам так і не падалі наглядную скаргу, бо ім не далі сустрэцца", --гаворыць Любоў Кавалёва, маці асуджанага і пакаранага смерцю за тэракт у мінскім метро. Чытаць далей…
“Краіны, якія прыводзілі ў выкананне смяротныя прысуды ў 2011 годзе, рабілі гэта з пагрозлівай хуткасцю”, — падсумоўвае Amnesty International у сваім штогадовым аглядзе на тэму смяротных прысудаў і пакаранняў смерцю. Чытаць далей…
Студэнты-палітолагі Познаньскага універсітэта 25 сакавіка арганізавалі акцыю па зборы лістоў да палітвязняў Беларусі. Большасць людзей ахвотна пагаджаліся і пісалі словы падтрымкі і салідарнасці. Чытаць далей…
Маці абвінавачанага за тэракт і расстралянага паводле рашэння Вярхоўнага суду Уладзіслава Кавалёва накіравала заказны ліст у прэзідэнцкую адміністрацыю 22 сакавіка, яшчэ раз прадублявала свой зварот 23 сакавіка – ужо факсам. Чытаць далей…
Такія вынікі паказвае апытанка, якую баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” ужо некалькі дзён ладзіць на сваім сайце. На 23 сакавіка на пытанне “Вы памілавалі б Канавалава і Кавалёва?”станоўча адказалі каля 60% наведвальнікаў. Чытаць далей…
Дэпутаты Бундэстагу на сваім паседжаньні 22 сакавіка ўвечары аднагалосна асудзілі сьмяротнае пакараньне двух маладых беларусаў, абвінавачаных у зьдзяйсьненьні тэракту ў менскім мэтро. Чытаць далей…
Беларускі Хельсінкскі Камітэт глыбока шкадуе аб прывядзенні ў выкананне смяротных прысудаў у дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Чытаць далей…
«Адзінае, пра што я яго прашу, няхай аддасць мне сына. Яго спачуванні не патрэбныя». Чытаць далей…