Пасля атрымання звароту ад праваабаронцаў з заклікам правесці парламенцкія слуханні па абмеркаванні магчымасці ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі, парламентарый Алена Анісім прапанавала вынесці гэтае пытанне на другую сесію Палаты прадстаўнікоў. Чытаць далей…
Днямі гісторык Уладзімір Валодзін атрымаў адказ з Ашмянскай мытні, ў якім паведамляецца, што экспертыза не знайшла прыкметаў экстрэмізму ў інфармацыйных прадуктах – кнізе “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” і дыску з дакументальным фільмам “Дысідэнт”. Чытаць далей…
Праваабаронцы "Вясны" прымаюць удзел у міжнароднай канферэнцыі “Адмена смяротнага пакарання і грамадскае меркаванне”, якую арганізуе Савет Еўропы ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Беларусі. Чытаць далей…
Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і праваабаронцы накіравалі звароты да ўсіх 110-ці дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў з заклікам правесці парламенцкія слуханні па абмеркаванні магчымасці ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў нашай краіне. Чытаць далей…
Пасля таго, як 5 лістапада ўлады Беларусі расстралялі трох смяротнікаў, Сяргей Вострыкаў застаецца апошнім вядомым асуджаным да смяротнага пакарання, які чакае выканання свайго прысуду. Чытаць далей…
“Гэтыя тры расстрэлы яшчэ раз сведчаць пра абуральную непавагу беларускіх уладаў да права на жыццё, а таксама іх упартую адмову ад супрацоўніцтва з міжнароднай сістэмай правоў чалавека”. Чытаць далей…
Камітэт па правах чалавека ААН выказвае абурэнне з нагоды новых расстрэлаў у Беларусі, нягледзячы на канкрэтную просьбу да ўладаў не выконваць запланаваныя пакаранні. Чытаць далей…
5 снежня адвакат наведаў асуджанага да смяротнага пакарання Сяргея Вострыкава ў СІЗА-1. Чытаць далей…
Праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы Беларусі выступаюць з асуджэннем выканання смяротных прысудаў і рашуча заклікаюць улады краіны адмовіцца ад смяротнага пакарання. Чытаць далей…
Пакаранне смерцю Генадзя Якавіцкага 5 лістапада 2016 года стала чацвёртым расстрэлам у 2016 годзе, што з’яўляецца рэкорднай колькасцю пакаранняў смерцю, пачынаючы з 2008 года. Чытаць далей…
Кіраўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Федэрыка Магерыні выступіла з заявай у сувязі з трыма смяротнымі пакараннямі ў Беларусі. Чытаць далей…
Адразу тры з чатырох чалавек, якія знаходзіліся ў камеры смяротнікаў у сталіцы Беларусі - Мінску, пачынаючы з 5 лістапада былі пакараныя смерцю ў выніку ганебнай зачысткі, заяўляе Amnesty International пасля атрымання пацверджання ад мясцовых актывістаў. Чытаць далей…
Папярэдняя інфармацыі праваабаронцаў аб прывядзенне ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да Генадзя Якавіцкага падцвердзілася. Ён быў расстраляны ў СІЗА №1 г Мінска разам з Іванам Куляшом і Сяргеем Хмялеўскім 5 лістапада 2016 года. Чытаць далей…
Уплывовая праваабарончая арганізацыя Amnesty Intrnational тэрмінова распаўсюдзіла відэаролік, у якім заклікае падпісаць петыцыю за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі зараз. Чытаць далей…
"ЕС павінен рашуча выступіць за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі або за ўвядзенне мараторыя ў якасці першага кроку да яго адмены, пры гэтым апошняе патрабаванне павінна фарміраваць палітыку ЕС ў дачыненні да Беларусі", - патрабуюць міжнародныя праваабаронцы. Чытаць далей…