Магілёўскі абласны суд паведаміў, што ў адносінах да Рыгора Юзэпчука выкананы смяротны прысуд. 45-гадовы мужчына асуджаны за забойства сукамерніка. Той нібыта прайграў сваё жыццё ў даміно. Чытаць далей…
Тамара Сялюн распавядае пра апошнія лісты ад Паўла, сустрэчу з суддзём, які пакінуў яму смяротны вырак, і міжнародную падтрымку асуджэння смяротнага пакарання ў Беларусі. Чытаць далей…
Маці асуджанага на смерць спрабуе высветліць, ці прыведзены ў выкананне прысуд яе сыну. І хоць адвакату пра расстрэл паведамілі яшчэ 18 красавіка, сваякам Селюна дагэтуль не прыходзілі афіцыйныя пацверджанні з суда. Чытаць далей…
Вернікі заклікаюць падпісваць петыцыі супраць смяротнага пакарання, у тым ліку ў дачыненні да беларускіх грамадзян. Чытаць далей…
На сённяшні дзень у Беларусі 148 чалавек адбывае пажыццёвае пакаранне. Пажыццёвае пакаранне ўзнікла ў Беларусі у 1997 годзе і з’яўляецца альтэрнатывай смяротнаму пакаранню. Чытаць далей…
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда і Любоў Кавалёва прынялі ўдзел у мерапрыемствах, якія адбыліся напрыканцы красавіка у Празе ў межах адзначэння 5-й гадавіны існавання праграмы Усходняе партнёрства. Чытаць далей…
Зварот сп. Харашці быў распаўсюджаны пасля паведамленняў пра пакаранне смерцю Паўла Селюна і рашэнне Вярхоўнага суда, які на мінулым тыдні пакінуў у сіле смяротны прысуд Эдуарду Лыкаву. Спецдакладчык ААН заклікаў беларускія ўлады ўвесці неадкладны мараторый на смяротныя прысуды і ўстрымацца ад выканання смяротных прысудаў у будучыні. Чытаць далей…
Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі з нагоды паведамлення ад выкананні прысуду ў дачыненні 23-гадовага Паўла Селюна. Чытаць далей…
Акрамя інфармацыі аб выканні чарговага расстрэлу “імем Рэспублікі Беларусь”, ва ўлётках паведамляецца пра грубае парушэнне дзяржавай правіл Камітэта па правах чалавека ААН і ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў. Чытаць далей…
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах Кэтрын Эштан рашуча асудзіла выкананьне сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да Паўла Селюна. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы кіраўніка дыпляматыі ЭЗ. Чытаць далей…
Сёння стала вядома, што ў адносінах да 23-гадовага студэнта гістфаку БДУ выкананы смяротны прысуд. Ягоны зварот яшчэ знаходзіцца на разглядзе КПЧ ААН. Гэта значыць, Рэспубліка Беларусь у чарговы раз парушыла ўзятыя на сябе міжнародныя абавязальніцтвы. Чытаць далей…
Асуджаны адзначае, што суд, выносячы яму смяротнае пакаранне, не ўлічыў змякчаючыя абставіны – яго чыстасардэчнае раскаянне, поўнае прызнанне віны, яўку з павіннай, дабраахвотнае супрацоўніцтва са следствам і супрацьпраўныя/амаральныя дзеянні пацярпелай Наталлі Емільянчыкавай. Чытаць далей…
Мужчыну абвінавацілі ў пяці забойствах. Першыя два ён здзейсніў яшчэ ў 2002. Але следства даведалася пра гэта толькі ў 2011, калі яго затрымалі ўжо за апошняе, пятае забойства. Лыкаў сам прызнаўся ў папярэдніх злачынствах і супрацоўнічаў са следствам. Чытаць далей…
Такое рашэнне ўтрымліваецца ў адказе на скаргу Любові Кавалёвай (маці Уладзіслава Кавалёва) і сястры Таццяны Казяр за подпісам намесніка старшыні Вярхоўнага суда Андрэя Забары. Чытаць далей…
Сёння судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі разглядае чарговую касацыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання. 53-гадовы Эдуард Лыкаў, якому інкрымінавана пяць эпізодаў забойства ў стане алкагольнага ап’янення, абскарджвае прысуд, вынесены Мінскім абласным судом 26 лістапада 2013 года. Чытаць далей…