Маці Ўладзіслава Кавалёва, асуджанага за тэракт у менскім мэтро, напісала прашэньне на імя Аляксандра Лукашэнкі. Яна просіць адкласьці выкананьне сьмяротнага прысуду, пакуль зварот яе сына не разгледзяць у ААН. Чытаць далей…
Паводле маці Уладзіслава Кавалёва, у скарзе пададзены кароткі пералік парушэнняў заканадаўства па справе "тэрарыстаў". Таксама ў ёй напісана, што абарона рыхтуе яшчэ адну, дадатковую наглядную скаргу, але пасля таго, як Станіслаў Абразей зможа ўдакладніць пэўныя акалічнасці са сваім падабаронным. Чытаць далей…
Любоў Кавалёва працягне звяртацца ва ўсе магчымыя інстанцыі, каб абараніць сына. Напрыклад, у Савет Еўропы, а таксама да кіраўніцтва Расіі. Яна спадзяецца, што гэта можа спыніць выкананне смяротнага пакарання ў дачыненні яе сына, а таксама Дзмітрыя Канавалава і паспрыяць увядзенню мараторыя. Чытаць далей…
Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” Чытаць далей…
Станіслава Абразея не пускаюць да яго падабароннага ў СІЗА КДБ. Чытаць далей…
"На судзе я даў праўдзівыя паказанні, не баючыся агалошвання праўды. Прашу памілаваць мяне і вызваліць ад крымінальнай адказнасці. Маё сумленне чыстае перада мной, перад Вамі, перад грамадствам і перад іконай", - пісаў Уладзіслаў Кавалёў у прашэнні пра памілаванне на імя прэзідэнта. Чытаць далей…
Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў, прызнаныя вінаватымі ў здзяйсненні тэракту ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года і прысуджаныя да вышэйшай меры пакарання, будуць пакараныя. Чытаць далей…
Зараз іх лёс залежыць выключна ад кіраўніка краіны. Калі будзе агучана яго рашэнне, не вядома. Чытаць далей…
Што стала з абвінавачанымі ў халатнасці ды іншых злачынствах? Чытаць далей…
Падчас тэракту ў мінскім метро Яраславу Пясецкаму адарвала ногі. Праз амаль год 27-гадовы мужчына распавёў «Салідарнасці», што ён адчуваў, калі прыйшоў у сябе, чаму сумняецца ў вінаватасці Дзмітрыя Канавалава і як жыве цяпер. Чытаць далей…
Маці асуджанага за саўдзел у тэракце 11 красавіка да сьмяротнага пакарання Уладзіслава Кавалёва хацела скарыстацца правам на спатканне з сынам. У студзені ёй не ўдалося прыехаць на спатканне, а ў лютым у СІЗА КДБ, дзе ўтрымліваееца Уладзіслаў, спаткання ёй не далі. Чытаць далей…
Як стала вядома праваабаронцам, салігорскага актывіста Маладога Фронту Андрэя Тычыну выклікаюць у міліцыю ў сувязі са з’яўленнем у горадзе ўлётак супраць смяротнага пакарання. Варта адзначыць, што пра распаўсюд друкаваных матэрыялаў самі міліцыянты даведаліся праз сеціва. Чытаць далей…
Сваякі асуджанага да сьмяротнага пакараньня майстра джыу-джытсу з Гомельшчыны Ігара Мяліка перасталі атрымліваць ад яго лісты. Чытаць далей…
У межах акцыі жыхары гораду змаглі азнаёміцца з ўлёткамі ды інфармацыйнымі буклетамі агульнанацыянальнай кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. У буклетах, між іншым, апублікавана інтэрв’ю з маці Андрэя Жука з Салігоршчыны, расстралянага ў 2010 годзе. Чытаць далей…
Пытанне аб адмене смяротнай кары з'яўляецца ўнутранай справай Беларусі. Прыняцце рашэння па ім магчыма "толькі з улікам меркавання беларускага грамадства", гаворыцца ў сумесным прэс-рэлізе камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД і камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Чытаць далей…