Гэтымі днямі адзначаецца гадавіна расстрэлу Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, асуджаных да смяротнай кары паводле абвінавачвання ў тэрарызме. На жаль, дакладная дата прывядзення прысуду ў выкананне невядомая: можна меркаваць, што гэта здарылася ў перыяд з 11 да 15 сакавіка. Чытаць далей…
У сярэдзіне сакавіка спаўняецца год, як былі расстраляныя Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў, якім была прысуджана вышэйшая мера пакарання паводле абвінавачвання ў тэрарызме. Любоў Кавалёва гэтымі днямі атрымала шмат лістоў і паштовак ад тых людзей, хто, як і яна, не вераць у вінаватасць яе сына. Чытаць далей…
У адмове, дасланай аддзелам па пытаннях грамадзянства і памілавання Адміністрацыі прэзідэнта за подпісам выконваючага абавязкі кіраўніка аддзела Мальцава гаворыцца пра тое, што падобная інфармацыя абмежавана ў распаўсюдзе, таму яна не можа быць прадастаўлена. Чытаць далей…
Брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк просіць Аляксандра Лукашэнкі даць інфармацыю пра колькасць памілаваных сярод прысуджаных да смяротнага пакарання ў Беларусі за апошнія 19 гадоў. Чытаць далей…
Адвакат Станіслаў Абразей, які бараніў Ўладзіслава Кавалёва, расстралянага паводле абвінавачання ў тэрарызме, звярнуўся да старшыні Вярхоўнага суда з патрабаваннем неадкладна разгледзець наглядную скаргу. Гэта мусіла быць зроблена не пазней як у кастрычніку мінулага году. Чытаць далей…
Аматарская стужка, прысвечаная тэме смяротнага пакарання ў Беларусі, была створаная валанцёрамі як водгук на ранейшую працу - анімацыйны фільм "Палёт". Тэма - не быць раўнадушнымі, калі побач забіваюць людзей. Чытаць далей…
"Гэта, безумоўна прыемна, бо гэта падтрымка мне ў маіх намаганнях. Тыя, хто аддаў за мяне галасы, падзяляюць мае меркаванні, падтрымліваюць у змаганні за чэснае імя Улада. Але гэткай славай я не ганаруся: лепей бы засталіся жывыя нашы дзеці. Таму гэткая вядомасць – гэта вельмі балючы напамін пра тое, што ні Улада, ні Дзіму ўжо не вернеш". Чытаць далей…
Такое паведамленне накіраваў Мінюст у адказ наобращение РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт". Чытаць далей…
Старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў падтрымаў і назваў абгрунтаваным смяротнае пакаранне. Ён лічыць, што людзям, якія наўмысна дапусцілі забойства, няма месца ў грамадстве. Чытаць далей…
Ужыванне смяротнага пакарання ў дачыненні да забойцаў апраўдана. Старшыня Савета рэспублікі Анатоль Рубінаў падкрэсліў, што, на яго погляд, прымяненне смяротнага пакарання ў дачыненні да забойцаў апраўдана. Чытаць далей…
Салігорскія прадстаўінкі Беларускага Хельсінскага камітэту вырашылі запытацца ў салігорскіх карыстальнікаў найбольш папулярнай у рэгіёне сайцыянльнай сеткі УКантакце аб іх стаўленні да існавання смяротнага пакарання ў Беларусі. Чытаць далей…
Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва атрымала з упраўлення Вярхоўнага Камісара паведамленне пра тое, што яны чакаюць да 3 ліпеня бягучага года ад беларускага ўраду інфармацыі аб прынятых мерах па выкананні рашэння Камітэта па правах чалавека ААН па справе яе сына. Чытаць далей…
Пра гэта старшыня Канстытуцыйнага суда заявіў 23 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Чытаць далей…
Анімацыйная стужка, створаная таленавітымі валанцёрамі кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання", раскрывае тэму бесчалавечнасці і жорсткасці смяротнага прысуду ў Беларусі. Наша краіна - апошняя ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне. Чытаць далей…
У Нацыянальным сходзе стварылі групу па вывучэньні праблемаў сьмяротнага пакараньня. Пра гэта Свабодзе паведаміў старшыня гэтай групы, кіраўнік камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка. Чытаць далей…