Навіны

Адміністрацыя прэзідэнта:

Адміністрацыя прэзідэнта: "Беларусь ідзе па шляху абмежавання смяротнага пакарання”

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч атрымаў з Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адказ на свой зварот с просьбай увесці мараторый на смяротнае пакаранне. Гэты зварот быў накіраваны разам з 165 тысячамі іншымі петыцыямі з 30 краінаў 9 снежня 2011 году, напярэдадні Дня правоў чалавека. У адказе гаворыцца, што “Рэспубліка Беларусь паслядоўна ідзе па шляху абмежавання выкарыстання смяротнага пакарання”. Чытаць далей…

Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва даслалі каментары да скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН

Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва даслалі каментары да скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН

Маці і сястра асуджанага да смяротнага пакарання Уладзіслава Кавалёва накіравалі ў Камітэт па правах чалавека ААН свае аргументы да каментароў урада Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей…

Еўразьвяз: Не — расстрэлам і катаваньням!

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Зьвязу ў Беларусі заклікала беларускія ўлады не прыводзіць у выкананьне сьмяротныя прысуды, вынесеныя асуджаным за тэракт у менскім мэтро Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву. Чытаць далей…

Раман Кісляк: “Довады беларускага ўраду не вытрымліваюць крытыкі”

Раман Кісляк: “Довады беларускага ўраду не вытрымліваюць крытыкі”

Раман Кісляк лічыць аргументы ўраду аб нявычарпальнасці ўнутраных сродкаў абароны неабгрунтаванымі. Па ягоных словах, зварот са скаргай у парадку нагляду не прызнаецца міжнароднымі органамі ў сферы правоў чалавека ў якасці прававога сродку ўнутрыдзяржаўнай абароны, паколькі ў гэтым выпадку не ўзбуджаецца прававая працэдура. Чытаць далей…

Урад Беларусі – супраць разгляду скаргі Кавалёвых у ААН

Урад Беларусі лічыць непрымальным разгляд скаргі маці ды сястры Уладзіслава Кавалёва аб парушэнні права на жыццё ў Камітэце правоў чалавека ААН, бо не вычарпаныя ўнутраныя сродкі абароны. Гэта вынікае з адказу ўраду, які прыйшоў у Камітэт правоў чалавека ААН. Чытаць далей…

Маці асуджанага за тэракт Уладзіслава Кавалёва звярнулася ў Канстытуцыйны суд

Маці асуджанага за тэракт Уладзіслава Кавалёва звярнулася ў Канстытуцыйны суд

Любоў Кавалёва падала заяву з тым, каб Канстытуцыйны суд даў заключэнне, што беларускае крымінальна-выканаўчае заканадаўства не адпавядае Канстытуцыі і міжнародным прававым нормам. Чытаць далей…

Маці Уладзіслава Кавалёва адказалі з адміністрацыі прэзідэнта

Любоў Кавалёва атрымала адказ на свой заврот да кіраўніка краіны з просьбай памілаваць яе сына, а таксама адказ на просьбу аб асабістай сустрэчы з Лукашэнкам. Чытаць далей…

Камітэт ААН заклікаў не выконваць прысуд Кавалёву і Канавалаву

Камітэт па правах чалавека ААН зьвярнуўся ў кампэтэнтныя органы Беларусі з просьбай прыпыніць выкананьне сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да асуджаных за тэракты Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава. Чытаць далей…

Маці Уладзіслава Кавалёва звярнулася ў Канстытуцыйны суд

Маці прыгаворанага да смяротнай кары за саўдзел у тэрарызме Уладзіслава Кавалёва звярнулася ў Канстытуцыйны суд Беларусі. Чытаць далей…

Эштан заклікала да ўвядзення мараторыя на смяротную кару ў Беларусі

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заклікала да ўвядзення мараторыя на смяротную кару ў Беларусі. Чытаць далей…

Кавалёў азнаёміўся з пратаколамі судовага паседжаньня

Адзін з асуджаных на сьмяротнае пакараньне па справе аб тэракце ў менскім мэтро Уладзіслаў Кавалёў і ягоны адвакат скончылі знаёміцца з пратаколамі судовага паседжаньня. Чытаць далей…

БХК накіраваў у камісію па памілаванні ліст у абарону асуджаных

Прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэта дабіваюцца права прысутнічаць на паседжанні камісіі па памілаванні, якая будзе разглядаць справу прызнаных вінаватымі ў тэрарызме і прысуджаных да смяротнага пакарання Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Чытаць далей…

Еўрапарламентары патрабуюць адмяніць смяротную кару Кавалёву і Канавалаву

З такой заявай выступілі дэпутаты Еўрапарламента Лайма Андрыкейне ад Літвы і Эдуард Кукан, былы міністр замежных справаў Славакіі. Чытаць далей…

Канавалаў адмовіўся падаваць прашэньне аб памілаваньні

25-гадовы Дзьмітрый Канавалаў прызнаў прысуд адносна сябе законным і адмовіўся падаваць прашэньне аб памілаваньні. Чытаць далей…

Дзмітрый Канавалаў не сустракаўся з бацькамі

Прынаміс, адвакату "смяротніка" Канавалава нічога пра гэта не вядома. Чытаць далей…

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны