Навіны

Маці Андрэя Жука, расстралянага ў сакавіку, толькі зараз атрымала пасведчанне пра смерць сына

Маці Андрэя Жука, расстралянага ў сакавіку, толькі зараз атрымала пасведчанне пра смерць сына

У ЗАГСе Салігорска 1 чэрвеня Святлане Жук, нарэшце, выдалі пасведчанне пра смерць сына. У дакуменце ўказаны дзень смерці – 18 сакавіка 2010 года, у графе “прычына смерці” – прочырк. Акт зафіксавання смерці датаваны 21-ым сакавіка. Каб атрымаць пацверджанне пра тое, што сына больш няма ў жывых, жанчыне давялося прыкласці нямала намаганняў. Чытаць далей…

Смяротнае пакаранне. У пошуках афіцыйнай статыстыкі

Смяротнае пакаранне. У пошуках афіцыйнай статыстыкі

Інфармацыйная кампанія БелаПАН учора агучыла колькасць выкананых у Беларусі з 1985 году смяротных прысудаў – 299. У сваіх падліках журналісты кіраваліся інфармацыяй, здабытай уласнымі намаганнямі, а таксама звесткамі Amnesty International. Гэта сусветная праваабарончая арганізацыя ў сваім дакладзе “Спынім смяротныя пакаранні ў Еўропе: На шляху да адмены смяротнай кары ў Беларусі”, выдадзеным у сакавіку 2009 году, адзначае, што “з моманту атрымання Беларуссю незалежнасці ад Савецкага Саюза ў 1991 годзе магло быць пакарана каля 400 чалавек”. Аднак афіцыйная статыстыка па гэтым пытанні да гэтага часу не паведамляецца. І спробы беларускіх праваабаронцаў атрымаць такія звесткі ад уладаў пакуль вынікаў не даюць. Чытаць далей…

Генеральны сакратар Савета Еўропы асудзіў сьмяротныя прысуды ў Беларусі

Генеральны сакратар Савета Еўропы асудзіў сьмяротныя прысуды ў Беларусі

Прымяненьне смяротнага пакараньня па-ранейшаму з'яўляецца перашкодай у адносінах Беларусі з Саветам Еўропы. Чытаць далей…

Праваабарончыя арганізацыі асуджаюць вынясенне двух смяротных прысудаў у Беларусі

Праваабарончыя арганізацыі асуджаюць вынясенне двух смяротных прысудаў у Беларусі

Amnesty International, Беларускі Хельсінскі Камітэт і Праваабарончы цэнтр “Вясна” Лондан/Мінск, 17.05.2010 Чытаць далей…

Чарговы сьмяротны прысуд у Беларусі

Чарговы сьмяротны прысуд у Беларусі

14 траўня ў Горадні вынесены сьмяротны прысуд двум жыхарам гораду за патройнае забойства. Справа разглядалася ў абласным судзе, вёў працэс судзьдзя Пятро Бандык. Суд палічыў цалкам даказанай віну абодвух злачынцаў: першы зь іх Алег Грышкаўцоў, яму 29 гадоў, другому, Андрэю Бурдыку, 28. Чытаць далей…

Праваабарончы цэнтр “Вясна” віншуе Тамару Чыкунову з узнагародай!

Праваабарончы цэнтр “Вясна” віншуе Тамару Чыкунову з узнагародай!

Праваабаронца Тамара Чыкунова, старшыня узбекскай арганізацыі “Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў”, узнагароджана Ордэнам Ганаровага Легіёну (Légion d’honneur) за актыўнае змаганне супраць смяротнага пакарання. Чытаць далей…

Колькі смяротных прысудаў у Беларусі выканана з 1990 года?

Колькі смяротных прысудаў у Беларусі выканана з 1990 года?

12 траўня праваабаронцы ў межах кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі накіравалі на імя Міністра ўнутраных справаў, Генеральнага пракурора і Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь запыты пра колькасць вынесеных і выкананых смяротных прысудаў з 1990 па 2009 год. Чытаць далей…

Смяротнае пакаранне. Так? Не?

Смяротнае пакаранне. Так? Не?

У размове з Валерыем Філіпавым, адным з першых праваабаронцаў, хто звярнуў увагу на праблему смяротнага пакарання ў нашай краіне, Ірына Тоўсцік імкнулася не проста атрымаць аргументы на карысць адмены смяротнай кары, але знайсці адказы для вырашэння складанай дылемы, што існуе ў грамадскай свядомасці, — «так» ці «не» гэтай вышэйшай меры пакарання. Чытаць далей…

Сыніка Хурскайнэн: “Ня можа быць прагматызму ў пытаньні правоў чалавека”

Сыніка Хурскайнэн: “Ня можа быць прагматызму ў пытаньні правоў чалавека”

Дакладчыца камітэту па палітычных пытаньнях Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Сыніка Хурскайнэн прэзэнтавала праект рэзалюцыі аб Беларусі, у якім заклікала Раду Эўропы прыпыніць кантакты на высокім узроўні зь Беларусьсю, але працягваць дыялёг з уладамі і грамадзянскай супольнасьцю. Чытаць далей…

Праваабаронцы:

Праваабаронцы: "Гандлявацца адносна сьмяротнай кары нельга".

Сёньня Парлямэнцкая асамблея рады Эўропы абмяркуе сытуацыю у Беларусі ў сувязі з нядаўнім прывядзеньнем ў выкананьне двух сьмяротных прысудаў. Чытаць далей…

Рада Эўропы чакае ад Беларусі мараторыю на сьмяротнае пакараньне

Рада Эўропы чакае ад Беларусі мараторыю на сьмяротнае пакараньне

"Увядзеньне мараторыю на сьмяротную кару — той захад, якога мы ўсе чакаем ад Беларусі", — заявіла старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы, кіраўнік МЗС Швайцарыі Мішлін Кальмі-Рэй, адкрываючы 26 красавіка сэсію Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ). Чытаць далей…

Рада Эўропы заклікала Менск да дзеяньняў

Рада Эўропы заклікала Менск да дзеяньняў

Старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы, кіраўнік фэдэральнага дэпартамэнту замежных спраў Швайцарыі Мішлін Кальмі-Рэй заклікала беларускае кіраўніцтва ўзмацніць намаганьні ў справе набліжэньня да гэтай арганізацыі. Чытаць далей…

Міжнародная супольнасць абураная смяротнымі пакараннямі ў Беларусі

Міжнародная супольнасць абураная смяротнымі пакараннямі ў Беларусі

14 красавіка сябры Сеткі дамоў правоў чалавека, а таксама шэраг міжнародных праваабарончых арганізацый прынялі зварот у сувязі з стаўшым вядомым фактам смяротнага пакарання двух грамадзянаў Беларусі. Чытаць далей…

Рэакцыя міжнароднай праваабарончай супольнасці на выкананне новых смяротных прысудаў у Беларусі

Вялікая колькасць замежных і міжнародных праваабарончых арганізацый даслала Аляксандру Лукашэнку й беларускаму ўраду зварот з асуджэннем выканання смяротных прысудаў у дачыненні да Андрэя Жука й Васіля Юзэпчука, а таксама ігнаравання рэкамендацый Камітэта па Правах Чалавека ААН і пераследу беларускіх праваабаронцаў. Прапануем вашай увазе поўны тэкст звароту. Чытаць далей…

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны