Навіны

Вынікі конкурсу творчых працаў па тэме смяротнага пакарання будуць абвешчаныя 10-га кастрычніка

Вынікі конкурсу творчых працаў па тэме смяротнага пакарання будуць абвешчаныя 10-га кастрычніка

Пераможцы конкурсу творчых працаў, які праходзіў у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, будуць абвешчаныя 10-га кастрычніка. Чытаць далей…

Вярхоўны суд Беларусі пакінуў  Юзэпчуку сьмяротны прысуд

Вярхоўны суд Беларусі пакінуў Юзэпчуку сьмяротны прысуд

Сёньня ў Вярхоўным судзе Беларусі адбыўся разгляд касацыйнай скаргі па справе Васіля Юзэпчука, які 29 чэрвеня Брэсцкім абласным судом быў прыгавораны да сьмяротнай кары. Скагга пакінута без задавальненьня. Падрабязнасьці працэсу стануць вядомыя пазьней. Чытаць далей…

У Баранавічах рыхтуюць пікеты супраць сьмяротнага пакараньня

У Баранавічах рыхтуюць пікеты супраць сьмяротнага пакараньня

Праваабаронцы з Баранавічаў Сяргей Гоўша, Карней Пятровіч і Віктар Сырыца накіравалі заяву на імя старшыні гарвыканкама пра намер правесьці 10 кастрычніка пікетаваньне супраць пакараньня смерцю. Чытаць далей…

Сьямротнае пакараньне ў Вярхоўным судзе

Сьямротнае пакараньне ў Вярхоўным судзе

2 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Беларусі адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі па справе Васіля Юзэпчука, які 29 чэрвеня Брэсцкім абласным судом быў прыгавораны да смяротнай кары. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў ВС. Чытаць далей…

Валеры Філіпаў далучыўся да кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі (відэа)

Валеры Філіпаў далучыўся да кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі (відэа)

Валеры Філіпаў падпісаў петыцыю, звернутую да беларускіх уладаў, і прывёў кур’ёзны прыклад з гісторыі смяротнага пакарання, а таксама даў інтэрвью, мэта якога распавесці пра шматграннасць праблемы смяротнага пакарання. Чытаць далей…

"Не сумнявайцеся, Савет Еўропы будзе паслядоўны ў адмене смяротных прысудаў"

Дырэктар Інфармацыйнага бюро Савета Еўропы ў Польшчы Ханна Махіньская ў інтэрв'ю Еўрарадыё паразважала пра тое, ці вынесла Беларусь "смяротны прысуд" свайму сяброўству ў Савеце Еўропы, на колькі месцаў можа разлічваць наша краіна ў ПАСЕ і якія магчымасці будуць у беларускіх дэпутатаў у Страсбургу Чытаць далей…

Завяршаецца абвешчаны конкурс творчых працаў на тэму смяротнага пакарання

Завяршаецца абвешчаны конкурс творчых працаў на тэму смяротнага пакарання

10 кастрычніка ў Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання пераможцам конкурса творчых працаў будуць уручаныя прызы Чытаць далей…

Р. Васілевіч пра смяротнае пакаранне: Сурова, але справядліва

Р. Васілевіч пра смяротнае пакаранне: Сурова, але справядліва

Суровымі, але справядлівымі лічыць генеральны пракурор Рыгор Васілевіч вынесеныя сёлета беларускімі судамі два смяротныя прыгаворы. Пра гэта ён заявіў у гутарцы з журналістамі 19 жніўня. Чытаць далей…

Пачалася чарговая кампанія за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі

Пачалася чарговая кампанія за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі

Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" пачала чарговую кампанію за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Яна прапануе накіроўваць лісты на імя кіраўніка Беларусі з заклікам замяніць смяротныя прысуды Васілю Юзэпчуку і Андрэю Жуку на пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, а таксама з заклікам неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне. Чытаць далей…

У Берасці прайшла акцыя супраць смяротнага пакарання ў Беларусі (фота)

У Берасці прайшла акцыя супраць смяротнага пакарання ў Беларусі (фота)

10 жніўня ў Берасці сябры Маладога Фронту правялі акцыю па адмене смяротнага пакарання ў краіне. На адной з галоўных вуліц гораду, Савецкай, моладзь раздавала мінакам капэрт-улёткі ўплывовай праваабарончай арганізацыі Amnеsty International. Ва ўлётках змешчаны зварот да прэзідэнта А.Лукашэнкі і ўраду Беларусі. Чытаць далей…

Чаму ў Беларусі працягваюць караць сьмерцю

Чаму ў Беларусі працягваюць караць сьмерцю

Эўразьвяз выказаў заклапочанасьць з нагоды чарговага сьмяротнага прысуду, вынесенага ў Беларусі. На гэты конт прэс-служба прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Менску распаўсюдзіла заяву, у якой нагадвае пра рэзалюцыю ПАРЭ ад 23 чэрвеня, якая дэкляруе гатоўнасьць адмяніць часовае абмежаваньне статусу спэцыяльна запрошанага ў ПАРЭ для беларускіх дэпутатаў, калі ўлады Беларусі ўвядуць мараторый на сьмяротнае пакараньне. Чытаць далей…

Еўрасаюз асудзіў вынясенне ў Беларусі чарговага смяротнага прыгавору

Еўрасаюз асудзіў вынясенне ў Беларусі чарговага смяротнага прыгавору

Еўрасаюз выказвае сур'ёзную заклапочанасць з прычыны чарговага смяротнага прысуду, вынесенага ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай 3 жніўня прэс-службай прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску. Чытаць далей…

У Беларусі вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд

У Беларусі вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд

Суд Мінскай вобласці 22 ліпеня вынес вырак забойцам работнікаў СВК «Бальшавік Агра» (Салігорскі раён). Адзін з злачынцаў асуджаны да смяротнага пакарання, другі - да пажыццёвага зняволення, паведамляе БЕЛТА. Чытаць далей…

Amnesty International:

Amnesty International: "Абаронім права на жыццё! Не смяротнаму пакаранню ў Беларусі!"

3 ліпеня 2009 году актывісты Amnesty International правялі пікет перад пасольствам Рэспублікі Беларусь у Маскве. Удзельнікі акцыі заклікалі беларускія ўлады ў неадкладным парадку абвясціць мараторый на вынясенне і выкананне смяротных прысудаў у якасці першага кроку на шляху да поўнай адмены смяротнага пакарання. Чытаць далей…

Смяротнае пакаранне на “круглым стале”

Смяротнае пакаранне на “круглым стале”

У рэдакцыі газеты “Советская Белоруссия” 30 чэрвеня адбыўся “круглы стол” па праблемах гуманізацыі пакаранняў і смяротнага пакарання ў тым ліку. У ім бралі ўдзел намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі Віталь Стуканаў, праваслаўны святар Аляксандр, старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак. Старшыня Камісіі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Яўген Смірноў, які не змог асабіста удзельнічаць, перапрасіў, каб з ім звязаліся па тэлефоне і ён выкажа сваю пазіцыю. Чытаць далей…

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны