Брэсцкі абласны суд прысудзіў 30-гадовага мужчыну да пакараньня сьмерцю за здзяйсненьне серыі забойстваў. Яго 28-гадовага саўдзельніка - да пажыццёвага зняволеньня з адбываньнем пакараньня ў выпраўленчай калоніі асобага рэжыму, піша БЕЛАПАН. Асуджаныя пражывалі ў вёсцы Тарацья. Чытаць далей…
3 ліпеня актывісты Amnesty International правядуць у Маскве вулічную акцыю перад пасольствам Рэспублікі Беларусь. Пікет будзе праводзіцца з патрабаваньнем спыненьня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, якая, як вядома, з'яўляецца апошняй з краін Еўропы і былога СССР, дзе працягваюць караць смерцю людзей Чытаць далей…
Судовая сістэма Беларусі гатова да ўвядзення мараторыю на смяротнае пакаранне, заявіў журналістам 25 чэрвеня старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала. Чытаць далей…
Трое сутак запар ў Гародні праходзіла акцыя “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. Да гэтай акцыі, ініцыяванай гарадзенскімі праваабаронцамі пазбаўленага рэгістрацыі Праваабарончага Цэнтру “Вясна” далучыліся моладзевыя актывісты БСДГ, АГП, Маладых Дэмакратаў і Грамадзянскага Форуму. Чытаць далей…
Старшыня Камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі лічыць, што ў Беларусі могуць адмяніць смяротнае пакаранне. Але зробяць гэта не дзеля патрабаванняў ПАСЕ, а таму што беларусы змяніліся з часоў рэферэндума 1996 года. Нагадаем, што тады большасць прагаласавала за тое, каб пакінуць вышэйшую меру пакарання. Чытаць далей…
У Эўропе Беларусь застаецца адзінай краінай, у якой выконваюцца сьмяротныя прысуды. Чытаць далей…
Статус спецыяльна запрошанага ў ПАРЕ парламенту Беларусі вернуць толькі пасля ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне. Такое рашэнне 23 чэрвеня было прынятае на сесіі ПАРЕ ў Страсбургу. Як заявіў прадстаўнік ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, праваабаронцы цалкам падтрымліваюць дадзеную прапанову. Чытаць далей…
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта абяцаў прыпыненьне сьмяротных прысудаў у Беларусі ў выпадку максымальнага збліжэньня з Радай Эўропы. Чытаць далей…
Лявон Вольскі, легенда беларускага року, заснавальнік гуртоў “Мроя”, NRM і музычнага праекту “Крамбамбуля”, далучыўся да кампаніі супраць смяротнага пакарання, абвешчанай праваабаронцамі Беларусі. Чытаць далей…
У пятніцу, 5 чэрвеня некалькі валанцёраў Беларускага Хельсінскага камітэта спрабавалі правесьці ў Менску тэатралізаваны пэрформанс за адмену ў Беларусі сьмяротнага пакараньня. Чытаць далей…
Ганна Хітрык, акторка Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы, аўтарка песень і лідэр гурта “Дзецідзяцей”, рок-князёўна’2008, далучылася да кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Выказваючы сваё меркаванне наконт узнятай праваабаронцамі праблемы, Ганна зазначыла, што “жадаць смерці – значыць псаваць сябе…і калі ты за смяротную кару, значыць ты і за вайну”. Чытаць далей…
У межах кампаніі па адмене смяротнага пакарання, абвешчанай праваабаронцамі Беларусі, 5 чэрвеня адбудзецца перфоманс. Мерапрыемства мусіць прайсці на пляцоўцы Дома мод на Нямізе ў 18.30. Чытаць далей…
Міжнародная арганізацыя Amnesty International апублікавала штогадовую справаздачу аб становішчы з правамі чалавека ў сьвеце за 2008 год. Чытаць далей…
Беларусь можа разгледзець пытанне аб увядзенні мараторыя на пакаранне смерцю, лічыць намеснік старшыні камісіі па правах чалаевка, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Анатоль Глаз. Пра гэта ён заявіў 20 мая на прэс-канферэнцыі ў Менску. Чытаць далей…
Праваабаронцы звярнуліся да першага прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гавала з пытаньнем наконт яго адносінаў да захаваньня ў дзяржаве сьмяротнага пакараньня. Вядомы палітык і драматург у сваіх развагах адзначыў, што ўсё жыцьцё адмаўляў гэты від кары. Чытаць далей…