У новым відэароліку, прысвечаным тэме смяротнага пакарання, удала спалучаюцца кадры, знятыя ў камерах, у якіх утрымліваюцца прысуджаныя да пакарання смерцю і фрагмент перфомансу, які быў прадэманстраваны пад час працы V Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання ў Мадрыдзе. Чытаць далей…
Рок-канцэрт “Апошні золак” у рэжыме жывога часу транслявалі старонка “Нашай Нівы” ды парталы “Tut.by” і “Naviny.by”. Творцы аб’ядналіся, каб нагадаць: Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе смяротная кара не толькі дазволеная, але і актыўна ўжываецца. Чытаць далей…
Сустаршыня партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец катэгарычна супраць смяротнага пакарання, як і астатнія кіраўнікі партыі. Чытаць далей…
Беларусь застаецца апошняй краінай у Еўропе, дзе дагэтуль злачынца можа быць асуджаны на смерць. Чытаць далей…
На Вайсковых могілках у Мінску ёсць помнік з надпісам: “Івану Пуліхаву. Пакараны смерцю ў ноч 24-25 лютага 1906 года... ”. Адкуль магіла пакаранага смерцю ў цэнтры Мінску? Няўжо напачатку 20-га стагоддзя целы пасля выканання прысуду выдаваліся? Чытаць далей…
Дыскусія, прысвечаная праблеме смяротнага пакарання, адбудзецца ў Менску ў аўторак, 8 кастрычніка. Мерапрыемства арганізавана валанцёрамі кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» у рамках «Тыдня супраць смяротнага пакарання». Чытаць далей…
5 кастрычніка ў Беластоку адбыўся канцэрт “Апошні золак”, прысвечаны тэме смяротнага пакарання ў Беларусі. Дзякуючы онлайн трансляцыі, яго змаглі ўбачыць тысячы беларусаў, нягледзячы на межы паміж Польшчай і Беларуссю, “чорныя спісы” з музыкантаў, якія прымалі ўдзел у канцэрце, і забарону на абмеркаванне тэмы смяротнага пакарання ў публічнай прасторы. Чытаць далей…
Заяўка пададзена ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну. Заяўнік, праваабаронца Леанід Свецік, хоча правесці пікет, каб абмеркаваць з жыхарамі Віцебску праблемы, звязанымі з наяўнасцю і ўжываннем смяротнага пакарання ў Беларусі. Чытаць далей…
Пра тое, чаму смяротнае пакаранне ў Беларусі павінна быць адменена, гаворыць праваслаўны святар Аляксандр Шрамко, які служыць у царкве Святога Архангела Міхаіла ў Мінскім мікраёне Сухарава. Чытаць далей…
Новы відэафільм, прысвечаны тэме адмены смяротнай кары ў Беларусі, створаны ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. Ягоная прэзентацыя на youtube прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка ў большасці краінаў свету. Чытаць далей…
Смяротнае пакаранне - гэта, першы за ўсё, сцяна паміж Еўропай і Беларуссю, якая пазбаўляе нашую краіну членства ў мностве міжнародных і еўрапейскіх арганізацыях, крытэрам уступлення ў якія з'яўляецца адмена ці мараторый на смяротнае пакаранне. Чытаць далей…
У межах “Тыдня супраць смяротнага пакарання” студыю Беларускага Радыё Рацыя ў Беластоку наведала Алена Лапцёнак з Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Чытаць далей…
Гледачы з усяго свету далучыліся да анлайн трансляцыі канцэрту. Удзельнікі музычнага праекту выступаюць за спыненне практыкі смяротнага пакарання ў Беларусі. Чытаць далей…
Юрыст і правабаронца Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» распавёў Свабодзе пра асноўныя мэты і задачы «Тыдня супраць сьмяротнага пакараньня», які праходзіць у Беларусі з 5 па 10 кастрычніка. Чытаць далей…
Да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання на сайце Праваабарончага цэнтра “Вясна” распачала працу адмысловая інтэрнэт-старонка, цалкам прысвечаная асвятленню праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі. Заходзьце: dp.spring96.org. Чытаць далей…