26 студзеня на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам працы Канстытуцыйнага суда РБ ў 2009 годзе, яго кіраўнік, Пётр Міклашэвіч, адзначыў, што адмена смяротнага пакарання не супятрэчыць беларускай Канстытуцыі. Чытаць далей…
Актывісты “кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” атрымалі адказ на свой зварот у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі. Нагадаем, што10 снежня прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці перадалі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь петыцыю з заклікам адмяніць гэты від пакараньня, які расцэньваецца як парушэньне права на жыцьцё, гарантаванае Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Адначасова копія звароту была перададзеная і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей…
З Упраўлення Вярхоўнага Камісара па правах чалавека ААН атрымана інфармацыя аб атрыманні каментарыяў ураду РБ на індывідуальнае паведамленне маці прыгаворанага да смяротнага пакарання Андрэя Жука. Чытаць далей…
Гары Паганяйла, юрыст Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'яднання "Беларускі Хельсінскі камітэт", у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” агучыў свае аргументы супраць пакарання смерцю. Чытаць далей…
10 снежня прадстаўнікі праваабарончай супольнасці ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” перадалі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь петыцыю з заклікам адмяніць гэты від пакарання, які расцэньваецца як парушэнне права на жыццё, гарантаванае Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Копія звароту перададзеная і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей…
Нашая краіна абавязалася перад усім сьветам паважаць, абараняць і забясьпечваць правы чалавека. Але наколькі гэтыя міжнародныя абавязкі выконваюцца? Спынімся на адным з найважнейшых палажэньняў Дэкларацыі -- артыкуле 3: “Кожны чалавек мае права на жыцьцё, на свабоду і на асабістую недатыкальнасьць.” Чытаць далей…
Сайт “Салідарнасці” распачаў 7 снежня галасаваньне па актуальнай у грамадстве тэме: “Ці патрэбна адмяняць смяротнае пакараньне?” Чытаць далей…
Нашая краіна абавязалася перад усім сьветам паважаць, абараняць і забясьпечваць правы чалавека. Але наколькі гэтыя міжнародныя абавязкі выконваюцца? Спынімся на адным з найважнейшых палажэньняў Дэкларацыі -- артыкуле 3: “Кожны чалавек мае права на жыцьцё, на свабоду і на асабістую недатыкальнасьць.” Чытаць далей…
Вырашальным у пытанні адмены смяротнай кары будзе толькі меркаванне народа. Так, паводле інфармацыі БЕЛТА, заявіў прэзідэнт Лукашэнка ў інтэрв'ю італьянскай газеце La Stampa. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы спаслаўся на вынікі рэферэндуму 1996 году, дадаўшы, што “рашэнне рэферэндуму згодна з Канстытуцыяй можа адмяніць толькі новы рэферэндум”. Праваабаронцы, каментуючы гэтую заяву прэзідэнта, сцвярджаюць, што з юрыдычнага пункту гледжання для адмены смяротнага пакарання рэферэндум не патрэбны. Чытаць далей…
Андрэй Хадановіч, беларускі паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру, далучыўся да кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Чытаць далей…
На завяршэньне візыту ў Менск кіраўнік генэральнага дырэктарату Рады Эўропы па дэмакратыі і палітычных пытаньнях Жан-Люі Ляран правёў прэсавую канфэрэнцыю. “Гэта быў працоўны візыт, скіраваны на аднаўленьне кантактаў і супрацоўніцтва і нацэлены на будучую працу. Ён стаў сыгналам новай стадыі стасункаў паміж Беларусьсю і Радай Эўропы”, – заявіў журналістам спадар Ляран. Чытаць далей…
Мінск наведаў кіраўнік Генеральнага дырэктарата Рады Еўропы па дэмакратыі і палітычных пытаннях Жан-Луі Ларан. Чытаць далей…
Інфармацыйная кампанія, якая зрабіла б пытанне аб магчымай адмене ў Беларусі пакарання смерцю больш адчувальным для насельніцтва, будзе праводзіцца ў нашай краіне ў бліжэйшы час. Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю італьянскай газеце La Stampa, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Чытаць далей…
Алег Гулак, старшыня Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'яднання "Беларускі Хельсінскі Камітэт» у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” падпісаў петыцыю, звернутую да беларускіх уладаў. Праваабаронца назваў свае аргументы супраць пакарання смерцю. Чытаць далей…
У Драгічынскім раёне працягваюцца забойствы пажылых жанчын. І ў некаторых СМІ ўжо прагучалі намёкі на “цыганскі след”: аналагічныя забойствы адбываліся ў гэтым раёне на працягу 2007 года. Злачынцы пакараныя. 30-гадовы жыхар раёна Васіль Юзэпчук прыгавораны да смяротнай кары, а яго 28-гадовы зямляк Сяргей Гучэнка — да пажыццёвага зняволення. З’яўленне новага забойства з падобным почыркам не можа не насцярожваць правабаронцаў. Чытаць далей…