Змагаючыся за жыццё свайго сына, маці Андрэя Жука спрабуе выкарыстаць міжнародныя механізмы прававой абароны. Яна звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН з просьбай зарэгістраваць індывідуальны зварот у неадкладным парадку. Жанчына таксама выказвае спадзяванні на тое, што Камітэт як мага хутчэй звернецца да Беларусі як дзяржавы-ўдзельніцы Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах з просьбай не выконваць смяротны прысуд да разгляду скаргі па сутнасці. Пра гэта паведаміў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк. Чытаць далей…
Праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады не выконваць смяротныя прысуды Васілю Юзэпчуку і Андрэю Жуку і патрабуюць неадкладна прыняць меры для ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне. Чытаць далей…
Сёньня Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суду РБ пад кіраўніцтвам намесьніка старшыні Калінковіча разгледзела касацыйную скаргу асуджанага да сьмяротнага пакараньня Андрэя Жука. Вынесены раней прысуд пакінуты ў сіле. Чытаць далей…
Сярод творчых працаў, дасланых на конкурс у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, “Лепшым літаратурным творам” журы назвала п’есу Андрэя Карэліна “БЛІЦ – С ці ТУТ ТАНЧАЦЬ! (хроніка апошніх гадзінаў)”. “Лепшым публіцыстычным творам” стала эсэ студэнткі юрыдычнага факультэту Інстытута правазнаўства Вікторыі Старасценка. Чытаць далей…
Увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне з’яўляецца ключавым элементам для далейшага развіцця ўзаемаадносінаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Пра гэта 20 кастрычніка падчас круглага стала, прысвечанага завяршэнню праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Спрыянне шырэйшаму ўжыванню міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека падчас адпраўленняў правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь”, заявіў ў размове з Еўрарадыё кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель. Чытаць далей…
Арганізатары творчага конкурсу ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” прапануюць вашай увазе працы пераможцаў у намінацыі “Арыгінальны погляд” - міні-тэорыю матэматыка Міхася Булавацкага і графіку праграміста, дызайнера Сяргея Дзядзюля. Чытаць далей…
16 кастрычніка адвакат Васіля Юзэпчука падрыхтаваў хадайніцтва аб памілаванні на імя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Асуджаны да смяротнага пакарання просіць захаваць яму жыццё, паколькі магчыма, што ў будучым могуць з’явіцца абставіны, якія пацвердзяць яго невінаватасць. Калі ж прысуд будзе выкананы, то, у выпадку выяўлення памылкі, выправіць яе будзе немагчыма. Чытаць далей…
Вярхоўны суд перанёс на 27 кастрычніка разгляд касацыйнай скаргі асуджаных на сьмяротнае пакараньне і пажыцьцёвае зьняволеньне. Суд пад старшынствам Валера Кулінковіча задаволіў просьбу абароны адкласьці слуханьні, каб адвакаты змаглі азнаёміцца з матэрыяламі справы. Чытаць далей…
Сёньня Вярхоўны суд будзе разглядаць касацыйную скаргу жыхара Салігорскага раёну Андрэя Жука, якога Менскі абласны суд асудзіў на сьмерць за забойства двух чалавек. У кастрычніку гэта будзе ўжо другая “сьмяротная справа” у Беларусі. Чытаць далей…
Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу Юзэпчука і запатрабаваў не выконваць смяротны прысуд да разгляду паведамлення па сутнасці. Чытаць далей…
У залі судовага паседжання за кратамі сядзеў невысокага росту, шчуплы малады чалавек, які знешне выглядаў досыць жаласліва. Выказваўся ён не заўсёды зразумела, а словы яго паказвалі, што ён наогул дрэнна арыентуецца ў тым, што адбываецца. Такім паўстаў перад прысутнымі на паседжанні Вярхоўнага Суда Васіль Юзэпчук. Гэты 30-гадовы чалавек у цяперашні момант знаходзіцца пад вартай у Менскім СІЗА № 1 у чаканні выканання смяротнага прысуду, які ўжо ўступіў у сілу. Чытаць далей…
У дзеючым Крымінальным кодэксе налічваецца каля 20 саставаў злачынстваў, за здзяйсненне якіх вінаватым пагражае пазбаўленне жыцця. Статыстыка сведчыць, што суды Беларусі штогод выносяць некалькі смяротных прыгавораў. Так, сёлета ў першай палове года да “выключнай” меры пакарання прыгавораныя два чалавекі. Чытаць далей…
Беларускае грамадства гатова да абмеркавання пытання аб пакаранні смерцю. Такую думку выказаў сёння, 12 кастрычніка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Еўрапейскаму дню барацьбы супраць пакарання смерцю. Чытаць далей…
10 кастрычніка, у Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання, прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў нагадалі грамадскасці пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі. Як высветлілася з размоваў з мінакамі, у той час, калі ў краіне выносяцца смяротныя прысуды, не ўсе грамадзяне нават ведаюць пра наяўнасць гэтага віду пакарання ў дзяржаве. Чытаць далей…
У Наваполацку супрацоўнікі міліцыі затрымалі праваабаронцу Зміцера Салаўёва, а таксама моладзевых актывістаў Аліну Кучарэнку і Юрыя Палонскага. Затрыманне адбылося падчас інфармацыйнай акцыі, прымеркаванай да Сусветнага дню барацьбы супраць смяротнага пакарання ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. Чытаць далей…