На завяршэньне візыту ў Менск кіраўнік генэральнага дырэктарату Рады Эўропы па дэмакратыі і палітычных пытаньнях Жан-Люі Ляран правёў прэсавую канфэрэнцыю. “Гэта быў працоўны візыт, скіраваны на аднаўленьне кантактаў і супрацоўніцтва і нацэлены на будучую працу. Ён стаў сыгналам новай стадыі стасункаў паміж Беларусьсю і Радай Эўропы”, – заявіў журналістам спадар Ляран. Чытаць далей…
Мінск наведаў кіраўнік Генеральнага дырэктарата Рады Еўропы па дэмакратыі і палітычных пытаннях Жан-Луі Ларан. Чытаць далей…
Інфармацыйная кампанія, якая зрабіла б пытанне аб магчымай адмене ў Беларусі пакарання смерцю больш адчувальным для насельніцтва, будзе праводзіцца ў нашай краіне ў бліжэйшы час. Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю італьянскай газеце La Stampa, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Чытаць далей…
Алег Гулак, старшыня Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'яднання "Беларускі Хельсінскі Камітэт» у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” падпісаў петыцыю, звернутую да беларускіх уладаў. Праваабаронца назваў свае аргументы супраць пакарання смерцю. Чытаць далей…
У Драгічынскім раёне працягваюцца забойствы пажылых жанчын. І ў некаторых СМІ ўжо прагучалі намёкі на “цыганскі след”: аналагічныя забойствы адбываліся ў гэтым раёне на працягу 2007 года. Злачынцы пакараныя. 30-гадовы жыхар раёна Васіль Юзэпчук прыгавораны да смяротнай кары, а яго 28-гадовы зямляк Сяргей Гучэнка — да пажыццёвага зняволення. З’яўленне новага забойства з падобным почыркам не можа не насцярожваць правабаронцаў. Чытаць далей…
Праваабаронцы “Вясны” атрымалі чарговы адказ на свой зварот датычна рэгістрацыі скаргаў асуджаных да вышэйшай меры пакарання Васіля Юзэпчука і Андрэя Жука ў Камітэце па правах чалавека ААН. Адказ даслала Генеральная пракуратура. Чытаць далей…
Асуджаны да смяротнага пакарання Андрэй Жук падаў прашэнне аб памілаванні. Адпаведны зварот на імя прэзідэнта Беларусі быў накіраваны 13 лістапада. Памілаванне – прадугледжаная дзеючым заканадаўствам працэдура. І на сёння ў сітуацыі А.Жука гэта амаль адзіная магчымасць захаваць яму жыццё. Чытаць далей…
Культавы польскі рэжысёр падчас паказу фільма “Ілюмінацыя” ў межах фестывалю “Лістапад-2009” распавёў менскім гледачам пра сваё стаўленне да смяротнага пакарання. Чытаць далей…
Канстытуцыйны суд Расіі вынес пастанову, згодна з якой сьмяротнае пакараньне ў краіне не можа прымяняцца нават па заканчэнні мараторыя на вышэйшую меру пакарання, паведамляе "Інтэрфакс". Чытаць далей…
З упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН атрымана паведамленне пра атрыманне інфармацыі ад кампетэнтных органаў РБ адносна індывідуальнага звароту ад імя прысуджанага да смяротнага пакарання Васіля Юзэпчука. Чытаць далей…
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь адказала на зварот праваабаронцаў наконт рэгістрацыі ў Камітэце па правах чалавека скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Васіля Юзепчука. Чытаць далей…
Змагаючыся за жыццё свайго сына, маці Андрэя Жука спрабуе выкарыстаць усе магчымыя сродкі - як міжнародныя механізмы прававой абароны, так і індывідуальны зварот да прэзідэнта краіны. 10 лістапада Святлана Жук праз сродкі масавай інфармацыі звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай пра памілаванне сына, смяротны прысуд якому ўступіў у сілу пасля разгляду касацыйнай скаргі ў Вярхоўным Судзе. Чытаць далей…
Адвакат Павел Сапелка далучыўся да кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” і падпісаў петыцыю, звернутую да беларускіх уладаў з патрабаваннем адмяніць смяротнае пакаранне ў нашай краіне. Чытаць далей…
Праваабаронцы накіравалі зварот у Міністэрства замежных спраў на імя міністра Сяргея Мартынава з нагоды рэгістрацыі ў Камітэце па правах чалавека ААН індывідуальнага звароту Васіля Юзэпчука, асуджанага да смяротнага пакарання. Чытаць далей…
30 кастрычніка 2009 году Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў у неадкладным парадку пад нумарам 1910/2009 індывідуальны зварот маці Андрэя Жука, асуджанага да смяротнага пакарання Менскім абласным судом. Пра гэта паведаміў юрыст, праваабаронца з Берасця Раман Кісляк. Чытаць далей…